На двары май – а на парадку дня “зімовыя” пытанні. 21.by

На двары май – а на парадку дня “зімовыя” пытанні

21.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На двары май – а на парадку дня “зімовыя” пытанні

На календары разгар мая, а на пасяджэнні райвыканкама была абмеркавана падрыхтоўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да наступнай зімы.

Ацяпляльны сезон
Асноўным пытаннем на пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло ўчора, 21 мая, былі вынікі работы арганізацый раёна ў мінулы асенне-зімовы перыяд і падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона 2018/2019 года. Намеснік старшыні райвыканкама Алег Быкаў адзначыў, што праведзеныя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы дазволілі своечасова пачаць ацяпляльны сезон і забяспечыць устойлівае і надзейнае забеспячэнне арганізацый і насельніцтва раёна палівам і энергіяй.
Дакладчык прааналізаваў работу УП ЖКГ і асобных арганізацый, якія маюць на балансе ўласныя кацельні. У прыватнасці, ён адзначыў, што УП ЖКГ на падрыхтоўку да зімы выдаткавала больш за 1,5 мільёна рублёў, з якіх 812 тысяч склалі ўласныя сродкі прадпрыемства, астатняе паступіла з абласнога і раённага бюджэтаў.
За сезон было выкарыстана 4656,3 тысячы кубаметраў прыроднага газу (мінус 9% да мінулага года) на суму 2,035 мільёна рублёў, 10,2 тыс. тон умоўнага паліва кацельна-пячнога паліва (мінус 11,8%), 4873 тысячы тон у.п. мясцовых відаў паліва (доля МВП склала 47,6% пры заданні 58%).
Дарэчы, на шчапе склаўся самы нізкі сабекошт цеплавой энергіі: 79,41 руб.
за 1 Гкал (на газе – 89,36 руб., на дровах – 82,3 руб. за 1 Гкал).
Алег Пятровіч падрабязна спыніўся на падрыхтоўцы арганізацый раёна да наступнага ацяпляльнага перыяду 2018/2019 года: рамонты абсталявання і цеплавых сетак, прамыўка сістэм ацяплення, устаноўка прыбораў уліку цяпла, нарыхтоўка паліва – комплекс гэтых і іншых мерапрыемстваў дазволіць правесці асенне-зімовы сезон без збояў.
У прыватнасці, толькі УП ЖКГ неабходна выканаць: 2645 метраў рамонту швоў сценавых панэляў і 8380 м2 рамонту дахаў у Шуміліне, Обалі, аграгарадках і вёсках, дзе маюцца шматкватэрныя жылыя дамы, замену 3 км цеплавых сетак з выкарыстаннем ПІ-трубы, рамонт абсталявання кацельняў і цеплавых пунктаў. Неабходна назапасіць да пачатку ацяпляльнага сезона 25 тысяч м3 дроў. Усяго на падрыхтоўку да зімы арганізацыі патрабуецца 2,23 мільёна рублёў.
Аператыўнае і якаснае выкананне падрыхтоўчых мерапрыемстваў стане гарантыяй стабільнага забеспячэння арганізацый і насельніцтва цяплом у зімовы перыяд, безаварыйнай работы кацельняў і абсталявання, падкрэсліў дакладчык.

Нарыхтоўка кармоў
Яшчэ адно “зімовае” пытанне тычылася корманарыхтоўкі на зімовы стойлавы перыяд 2018-2019 гадоў.
Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Коваль адзначыў, што для стабільнай работы жывёлагадоўлі і выканання прагнозных паказчыкаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі трэба нарыхтаваць травяністых кармоў 28,5 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, а іменна 3890 тон сена, 93 тысячы тон сенажу, 68 тысяч тон сіласу. З мэтай выканання планаў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна праведзены мерапрыемствы па стварэнні трывалай кармавой базы: падсеяны шматгадовыя травы, праведзена перазалужэнне кармавых угоддзяў, на запланаванай плошчы пасеяна кукуруза і іншыя кармавыя культуры.
Аграрыям раёна неабходна ўбраць першым укосам амаль 11 тысяч га, назапасіць 27 900 тон кармавых адзінак, пры гэтым забяспечыць аператыўную ўборку траў, каб змог сфарміравацца паўнацэнны другі ўкос.
У раёне маецца 55 бетанаваных сянажных і сіласных траншэй. Для нарыхтоўкі кармоў у гаспадарках раёна маецца  22 корманарыхтоўчыя камбайны, 34 касілкі, 21 адзінка грабляў, 19 прэс-падборшчыкаў, 43 прычэпы. Патрэба ў дызпаліве складае 767 тон, на што неабходны амаль 1 мільён рублёў. “Хуткая ўборка, выкарыстанне кансервантаў і стварэнне належных умоў захоўвання дазволіць забяспечыць нарыхтоўку якасных кармоў, – падкрэсліў дакладчык. – Праведзеныя разлікі паказваюць, што пры правільнай арганізацыі работ, захаванні тэхналагічных параметраў і своечасова падрыхтаванай тэхніцы можна правесці ўборку траў першым ўкосам за 15-20 дзён”. Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, які вёў пасяджэнне, прапанаваў стварыць рэзерв з касілак, якія маюцца ў гарадскіх арганізацыях, для аказання дапамогі гаспадаркам раёна ў нарыхтоўцы кармоў.
На пасяджэнні былі заслуханы кіраўнікі і галоўныя спецыялісты шэрагу сельгасарганізацый раёна.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава звярнула ўвагу кіраўнікоў гаспадарак на неабходнасць выдзялення пашаў для жывёлы насельніцтва, а таксама на замацаванне за насельніцтвам участкаў, якія  не выкарыстоўваюцца, для выпасу і сенакашэння.

Пенсійнае пытанне
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Валекава далажыла аб выкананні патрабаванняў заканадаўства аб пенсійным забеспячэнні кіраўнікамі арганізацый Шумілінскага раёна. Кожны трэці жыхар раёна (6090 чалавек, 34,2%) – пенсіянер, таму ад правільнасці і своечасовасці налічэння і выплаты пенсій залежыць сацыяльная сітуацыя ў раёне. Разам з тым не ва ўсіх арганізацыях наладжана работа па афармленні пенсійных дакументаў на належным узроўні. Ухвальных слоў заслужыла работа кадравых службаў Шумілінскай ПМК-70, УП ЖКГ, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. А вось кадравікі і кіраўнікі ААТ “Прыазёрны мір”, СГУП “Лаўжанскае”, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, КУСГП “Мішневічы”, ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”, Шумілінскага райспажыўтаварыства крытыкаваліся за недастаткова якасны ўзровень падрыхтоўкі пенсійных дакументаў, у выніку чаго і работнікі гэтых прадпрыемстваў, і самі арганізацыі нясуць дадатковыя страты. Асабліва адзначалася, што шэраг арганізацый маюць запазычанасці па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, з-за чаго ў страхавы стаж работнікам не залічваюцца значныя перыяды работы.
У прынятым рашэнні кіраўнікам прадпрыемстваў указана на неабходнасць ліквідацыі хібаў у падрыхтоўцы і афармленні пенсій, а ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама даручана ўзмацніць кантроль за работай кадравых службаў арганізацый у гэтым пытанні, а таксама  арганізаваць абучэнне спецыялістаў арганізацый па афармленні пенсійных дакументаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На двары май – а на парадку дня “зімовыя” пытанні На календары разгар мая, а на пасяджэнні райвыканкама была абмеркавана падрыхтоўка жыллёва-камунальнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика