Подготовка учреждений образования к новому учебному году (Малоритский район). 21.by

Подготовка учреждений образования к новому учебному году (Малоритский район)

22.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяпер вучні на летніх канікулах. Аднак час ідзе, і хутка настане першае верасня. Таму ва ўстановах адукацыі кіпіць работа па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Для таго, каб адукацыйна-выхаваўчы працэс праходзіў у больш спрыяльных, утульных і камфортных умовах, установы адукацыі імкнуцца стварыць найлепшыя ў эстэтычным і бяспечным плане ўмовы для знаходжання і навучання вучняў, працы педагогаў, абслуговага персаналу.


Фота райгазеты «Голас часу»

Што плануецца зрабіць да пачатку новага навучальнага года? Якія аб’ёмы фінансавых сродкаў будуць затрачаны на гэтыя мэты? На пытанні карэспандэнта адказвае начальнік аддзела адукацыі Маларыцкага райвыканкама Таццяна Лаўрэенка.

– Установы адукацыі раёна своечасова пачалі рамонтныя работы, таму ўсё запланаванае ўдасца завяршыць да пачатку навучальнага года, – гаворыць Таццяна Міхайлаўна. – Многае ўжо зроблена. Гэтаму шмат у чым спрыяе своечасовае фінансаванне. Так, з раённага бюджэту на бягучы рамонт для дашкольных устаноў адукацыі  выдзелена  100 тысяч  рублёў.  Яны пойдуць на замену  ацяпляльных катлоў у Чарнянскім, Олтушскім і Вялікарыцкім дзіцячых садах, на асфальтаванне, рамонт верандаў і бягучы рамонт Лукаўскага дзіцячага сада, на частковы рамонт  фасада будынка ясляў-сада №5, а таксама на прамыўку і апрасоўку сістэм ацяплення ва ўсіх ўстановах адукацыі згодна з зацверджаным графікам.

Былі праведзены працэдуры для ажыццяўлення рамонтных работ Лукаўскай СШ і Лукаўскага д/с. Тут ужо пачата выкананне запланаванага. Акрамя таго, на капітальны рамонт даху Мельніцкай БШ  выдзелена 129 тысяч рублёў, на бягучы рамонт спартыўнай залы і харчблока Ляхавецкага д/с-СШ – больш за 33 тысячы рублёў, на бягучы рамонт харчблока раённай гімназіі – 94 тысячы рублёў. Ва ўсіх ўстановах адукацыі пройдзе паверка манометраў, лічыльнікаў цяпла, пашпартызацыя вентыляцыйных сі­с­тэм, харчблокаў згодна з зацверджанымі графікамі. Да 1 верасня будзе закуплена 30 ложкаў у дашкольныя ўстановы і набыта тэхналагічнае абсталяванне для замены старога, плануецца замена ўстарэлых камп’ютарных класаў. Адрамантаваны  аўтамабіль для падвозу дзяцей,  якія маюць асаблівасці ў развіцці,  на заняткі ў Маларыцкі раённы ЦКРНіР.

– Ці толькі з раённага бюджэту  затрачваюцца грашовыя сродкі на падрыхтоўку на новага навучальнага го­да? – цікаўлюся ў Таццяны Міхайлаўны.

– Не. Напрыклад, цяпер заканчваецца правядзенне капітальнага рамонту з элементамі рэканструкцыі спартыўнай залы СШ №2 за кошт сродкаў пазыкі Сусветнага банка развіцця і рэканструкцыі. Адначасова з дзяржаўным фінансаваннем ва ўстановах адукацыі вёўся збор уласных сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці, спонсарскай дапамогі, сродкаў бацькоў… На іх будзе праведзены касметычны рамонт у кабінетах, майстэрнях, сталовых, спартыўных залах, выкананне планавых мерапрыемстваў,  накі­ра­ваных на захаванне бяспекі дзяцей, падрыхтоўку да асенне-зімо­вага перыяду. Дапамогу аказваюць і шэфы. Напрыклад, ААТ “Савушкін прадукт” ужо выдзеліў Олтушскай СШ на падрыхтоўку на новага навучальнага года 5 тысяч рублёў.

Падрыхтоўка ўстаноў аду­кацыі знаходзіцца на кантролі. Яна вядзецца з усёй адказнасцю і ў запланаваныя тэрміны. Усе ўстановы адукацыі раёна атрымаюць пашпарты гатоўнасці да пачатку новага навучальнага года.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер вучні на летніх канікулах. Аднак час ідзе, і хутка настане першае верасня. Таму ва ўстановах адукацыі кіпіць работа па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика