За рулём пажарнай машыны. 21.by

За рулём пажарнай машыны

25.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння сваё прафесійнае свята — Дзень пажарнай службы — адзначаюць супрацоўнікі Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Зараз у раёне працуюць 50 работнікаў РАНС, дзейнічаюць адна пажарная аварыйна-выратавальная часць у Глуску і два пасты ў аграгарадках Заеліца і Завалочыцы, у пастаяннай баявой гатоўнасці знаходзяцца 9 пажарных аўтамабіляў. За гэтымі лічбамі — мужнасць і адвага, гераізм і годнасць тых людзей, хто днём і ноччу, у мароз і санцапёк, рызыкуючы сваім жыццём, прыходзіць на дапамогу тым, каму яна патрэбна.

Папярэджанне надзвычайных сітуацый, выратаванне жыццяў або маёмасці шмат у чым залежыць ад своечасовага прыбыцця ратаўнікоў на месца здарэння. А гэта ўжо залежыць ад вадзіцеляў пажарных машын. Амаль 25 гадоў свайго жыцця аддаў службе выратавання вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Глускага РАНС Васіль Галамака. Ён родам з Мыслоціны, дзе і пражывае. Да паступлення ў рады ратаўнікоў некаторы час працаваў вадзіцелем у глускай сельгастэхніцы. У 1993 годзе быў прыняты на службу ў РАНС.

Камусьці работа вадзіцеляў пажарнай службы падасца нескладанай. Аднак ім неабходна не толькі аператыўна даставіць таварышаў у патрэбнае месца, але і забяспечыць бесперабойную падачу вады і іншых рэчываў для тушэння агню, а пры неабходнасці ратаваць людзей нараўне з пажарнымі. Усё гэта патрабуе добрай вытрымкі, смеласці, прафесіяналізму і адказнасці. І гэтымі якасцямі, па словах калег і кіраўніцтва, Васіль Галамака валодае ў поўнай меры. Дарэчы, ён у сваю чаргу адзначыў, што поўнае паразуменне і ўзаемападтрымка, якія пануюць у іх калектыве, вельмі дапамагаюць падчас службы.

У ліку многіх заслужаных узнагарод, якія атрымліваў Васіль Галамака за 25 гадоў, — медаль “За бездакорную службу” III ступені. Аднак самай важкай узнагародай для вадзіцеля-ратаўніка заўсёды было і застаецца выратаванае чалавечае жыццё.

Ганна АЎТУХОВА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння сваё прафесійнае свята — Дзень пажарнай службы — адзначаюць супрацоўнікі Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Зараз у раёне працуюць 50...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика