Газета «Полымя» расскажет и покажет, почему 14 сентября стоит весело и увлекательно провести в Кореличской районной библиотеке (фото). 21.by

Газета «Полымя» расскажет и покажет, почему 14 сентября стоит весело и увлекательно провести в Кореличской районной библиотеке (фото)

14.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віншуем усіх з Днём бібліятэк! Свята будзе шырока адзначацца і ў Карэлічах. Таму за некалькі гадзін да ўрачыстага пачатку Дня адчыненых дзвярэй у раённай бібліятэцы мы прайшліся разам з яе дырэктарам Ліліяй Арцюх па самых цікавых і незвычайных месцах сённяшняга свята.

Выстава-прагляд «Вітаем цябе, беларуская кніга!»

Бібліятэка знаёміць чытачоў з шыкоўнымі і рэдкімі выданнямі. Тут вы знойдзеце шмат літаратуры па гісторыі Беларусі, яе славутасцях і знакамітых людзях. Дарэчы, на выставе прадстаўлена і адна з самых вялікіх па памеры кніг у нашай бібліятэцы — «Нацыянальны атлас Беларусі», а таксама маленькія выданні, якія змяшчаюцца на далоні.







Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Рабі з намі сваімі рукамі» і «Дзівосы вышыўкі»

Чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі, а таксама арганізацыі і ўстановы раёна прадставілі цудоўныя вырабы. Дом рамёстваў у чарговы раз здзівіў, як можна спалучаць у адным прадмеце гісторыю і сучасныя павевы. Таццяна Маклюк запрасіла ў карункавы свет выцінанкі. Наталля Гаркавая з Аюцавіч давезла свае працы з бісеру. Наталля Хваль з Ярэміч і Галіна Навагран упрыгожылі выставу вышыванымі творамі. Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна таксама дадаў яркіх фарбаў святу нашай бібліятэкі.














Цудоўным дапаўненнем да абедзвюх выстаў сталі карціны і малюнкі дзяцей і дарослых з трэцяга адкрытага раённага пленэра мастакоў.



Майстар-класы

Паспрабаваць сябе ў творчасці зможа кожны госць Дня адчыненых дзвярэй у Карэліцкай раённай бібліятэцы ў 17.00 на майстар-класах:

✵ Вышываць стужкамі навучыць Галіна Лагута;
✵ Крыжом — Таццяна Купрас;
✵ Кручком — Людміла Хвеська;
✵ З майстэрствам выцінанкі пазнаёміць Таццяна Маклюк.

Выстава да сустрэчы з мясцовымі аўтарамі «Мне па сэрцы малая радзіма, мне па сэрцы мой любы край» і прадстаўнікамі літаратурнага аб’яднання «Рэчанька» пры газеце «Полымя» верне нас да вытокаў.


Акцыя «Кніга на вагу!»

Сёння у бібліятэцы чакаецца шмат вясёлых і нечаканых акцый. Напрыклад, будуць абраны пераможцы ў намінацыях «Самы важкі чытач» і «Чытач-мінімаліст» у залежнасці ад вагі кніг, якія возьмуць наведвальнікі пачытаць дамоў.


Акцыя «Кніга-сюрпрыз»

Чытачы змогуць узяць са спецыяльнага стэнда кнігу, але што гэта за выданне, паглядзяць ужо дома. Вось такі сюрпрыз!


Таксама ў бібліятэцы пройдуць:

✵ латарэя «Бібліяфартуна»;
✵ дублёр-шоу «Бібліятэкар на гадзіну»;
✵ квэст-гульня «Мая маленькая радзіма»;
✵ смайл-апытанне «Вобраз сучаснага бібліятэкара».

Да таго ж, кожны госць свята зможа пакінуць пажаданне бібліятэцы на спецыяльным стэндзе.



Захапляльную экскурсію для нас правяла і загадчык Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі Галіна Казак.

Па-першае, сёння юных карэліччан чакае прэм’ернае выступленне лялечнага тэатра «Васілёк» з імправізацыяй беларускай народнай казкі «Жылі-былі…»


Па-другое, адведаць хрушчоў ды беларускага квасу запросіць усіх бібліякафэ «Чыталінка».





А побач можна будзе паваражыць па кнігах.


Фотазона з Беларусачкай і дзіцячы пакой у нацыянальным стылі, падрыхтаваныя разам з Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем, перанясуць маленькіх чытачоў у мінулае. Як і выстава вышыўкі Марыі Кісель з вёскі Кальчычы.







Весела будзе і ў гульнёвай зоне. Хлопчыкам і дзяўчынкам прапануюць мультфільмы, настольныя і рухомыя беларускія гульні, майстар-клас па аквагрыме ад Дома рамёстваў.



Як бачыце, праграма насычаная, багатая і казачная! Так што абавязкова прыходзьце, будзе цудоўна!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віншуем усіх з Днём бібліятэк! Свята будзе шырока адзначацца і ў Карэлічах. Таму за некалькі гадзін да ўрачыстага пачатку Дня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика