О новостях района рассказывает «Крупскі веснік» . 21.by

О новостях района рассказывает «Крупскі веснік»

25.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Падпісная кампанія на перыёдыку ў самым разгары. І ў гэты час традыцыйна праходзяць дні падпісчыка. У прайшоўшы чацвер акцыя «Абласны дзень падпісчыка» праводзілася ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 г. Крупкі. Яе мэта – актывізацыя падпісной кампаніі, прыцягненне да яе ўвагі чытачоў і стымуляванне росту  падпісных тыражоў газет і часопісаў на ІV квартал 2018 года.

І на гэты раз мясцовыя журналісты не прамінулі такой падзеі і наведалі гарадское аддзяленне паштовай сувязі. Адразу было бачна, што многія прачыталі аб’яву аб абласным дні падпісчыку ў раённай газеце, а таксама змешчаную пры ўваходзе ў гарадское аддзяленне, таму і прыйшлі, каб выпісаць тое ці іншае перыядычнае выданне, азнаёміцца з выкладзенымі на стале газетамі і часопісамі.

– Акрамя прадстаўнікоў раённай газеты, да нас сёння завітала і журналістка з рэспубліканскай газеты «Звязда», – зазначыла начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Пацэева. – Каб хутчэй абслугоўваць усіх падпісчыкаў, афармленнем абанементаў займаецца яшчэ адзін аператар сувязі. Усе разам мы стараемся, каб друкаванае слова ішло ў кожны дом. Прыемна адзначыць, што амаль кожны, хто прыходзіць да нас, каб аплаціць камунальныя паслугі або атрымаць пенсію, выпісвае раённую газету.


І мы пераканаліся ў гэтым на самым пачатку правядзення акцыі. Падоўжылі падпіску на раённую газету на ІV квартал Лілія Сімановіч з завулка Магістральнага, Галіна Сіроткіна і Алена Жукоўская з вуліцы Маскоўскай, Уладзімір Кужэльны з вуліцы Палявой, Вера Цітавец з вуліцы Чапаева, Тамара Ціханчук з вуліцы Маскоўскай, Алена Макарэвіч з вуліцы Айвазоўскага, Ала Кошалева з вуліцы Маладзёжнай і многія іншыя. Да месца адзначыць, што перавагу раённай газеце аддавалі як пастаянныя чытачы, так і новыя. Той, хто афармляў падпіску на наша перыядычнае выданне на квартал, атрымліваў памятныя сувеніры з лагатыпам газеты «Крупскі веснік».

У кароткім інтэрв’ю Людміла Пацэева заўважыла:

– Хачу звярнуцца да тых крупчан, якія яшчэ не падоўжылі падпіску на апошні квартал, паспяшацца ў гэтыя дні або ў паштовыя аддзяленні, або звярнуцца непасрэдна да паштальёнаў. Падпісацца можна да 26 верасня ўключна. Вас чакаюць у 16-ці стацыянарных паштовых аддзяленнях, трох перасоўных і на мотадастаўцы. Многія і многія пераканаліся ўжо ў тым, што дзе б ні выпісаў газету, яна будзе дастаўлена ў тэрмін. І яшчэ. Упэўнена, тым, хто хоча павіншаваць сваіх родных, знаёмых, сяброў з адметнымі датамі, падпіска на выданне можа стаць добрым падарункам.

 

Толькі ў гэты дзень крупчане выпісалі 688 экзэмпляраў газет і часопісаў, з іх 253 экзэмпляры раённай газеты «Крупскі веснік».


Падчас правядзення абласнога дня падпісчыка мы пацікавіліся ў асобных крупчан, на што яны падпісваюцца?

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў-педагогаў:

– Сёння ў маёй паштовай скрынцы тры выданні, у тым ліку і «Крупскі веснік». У свой час выпісвала таксама «Сельскую газету». Скажу без перабольшвання, што адразу ў рукі заўсёды бяру сваю раёнку. Часам з мужам нават спрачаемся, хто будзе чытаць яе першым. Відавочна, што газета вельмі папулярная, аб чым сведчыць яе тыраж. З раёнкі мы даведваемся аб усіх падзеях, якія адбываюцца не толькі ў раёне, але і ў вобласці, у цэлым у краіне. У нас неабыякавыя адносіны да кожнай публікацыі, бо цікавімся літаральна ўсім, што змяшчаецца на старонках нашай любімай газеты.

Зінаіда ШАГОЙКА, ветэран працы:

– Колькі жыву ў Крупках (а гэта ўжо звыш 30-ці  гадоў), столькі і выпісваю раённую газету. Заўсёды цікаўлюся дзейнасцю Белаграпрамбанка, дзе працавала шмат гадоў і да гэтага часу не губляю сувязі з яго калектывам. Люблю чытаць пра знакамітых людзей Крупшчыны, пра юбіляраў-землякоў, пра людзей, якія шчыра працуюць і на зямлі, і на прадпрыемствах, і ў арганізацыях. Калі на старонках раёнкі бачу знаёмыя прозвішчы, шчыра радуюся поспехам і дасягненням такіх людзей. Наогул, без «Крупскага весніка» не ўяўляю свайго жыцця. А праграме тэлебачання на тыдзень мы адвялі асобнае месца – прама ля тэлевізара, таму і не даводзіцца шукаць яе ні на канапе, ні ў мностве іншых папер на стале.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падпісная кампанія на перыёдыку ў самым разгары. І ў гэты час традыцыйна праходзяць дні падпісчыка. У прайшоўшы чацвер акцыя «Абласны дзень падпісчыка»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика