Сакрэт настаўніцы Людмілы Сцепанюк з Маларыты. 21.by

Сакрэт настаўніцы Людмілы Сцепанюк з Маларыты

09.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Неяк у адной з рэспубліканскіх газет прачытаў, што сапраўдны настаўнік – не шаблонная мадэль. Гэта цікавы, харызматычны, адукаваны чалавек, поўны творчай энергіі, які выхоўвае такіх жа актыўных, неабыякавых людзей.


 
Пабываўшы на ўроку ў настаўніцы 3 “Б” кла­са раённай гімназіі г.Ма­ларыта Людмілы Сцепанюк, пераканаўся, што яна адносіцца да ліку такіх. Яна мае ўласны педагагічны почырк, выпрацаваны за 22 гады настаўніцтва.

Распавя­даючы пра Людмілу Сяр­гееўну, калегі адзначаюць, што для яе характэрна жаночае абаянне, вы­сокае настаўніцкае май­стэрства, шчырасць, паўсядзённая прастата, разумная прынцыповасць. Яна ўкладвае ў сваіх вучняў часцінку душы.

Уся дзейнасць педагога – сведчанне вялікай працавітасці, гарэння ў імя дзяцей і для іх. Напэўна, якраз гэта і выклікае пачуццё асаблівай павагі і захаплення і вучняў, і іх бацькоў. А  яшчэ Людміла Сцепанюк спакойная па характары, шчырая, сціплая, памяркоўная, на­дзейны сябар і мудры дарадчык для вучняў, уважлівая і спагадлівая. На сваіх трэцякласнікаў яна ніколі не павышае голас. Любіць на ўроку цішыню. Для яе галоўным з’яўляецца тое, каб дзеці на занятках уважліва слухалі і чулі настаўніка. Толькі тады будзе эфект ад урока.

– Паспяховасць у на­ву­чанні залежыць ад мно­гіх фактараў, – гаворыць Людміла Сцепанюк. – У тым ліку – і ад цікавасці да прадмета. Пераканана, чым глыбей зацікаўленасць, тым прасцей пераадольваць магчымыя праблемы, тым лягчэй навучыць. Утрымаць зацікаўленасць няпроста. Вырашыць пытанне павышэння матывацыі вучняў мне дапамагаюць калектыўныя заняткі “Мультфільм сваімі рукамі”. Цяпер я спрабую даследаваць  магчымасці павышэння якасці ведаў вучняў праз мультыплікацыйную дзейнасць на такіх прад­­метах, як “Выяў­лен­чае мастацтва”, “Пра­­­цоўнае навучанне”, “Лі­таратурнае чытанне”, “Чалавек і свет”… Галоўная педагагічная каштоўнасць мульты­плікацыі – яе ўнівер­сальнасць, якая дазваляе арганізаваць сіс­тэму комплекснага раз­­віццёвага навучання дзяцей. Магчымасць бачыць вынікі сваёй працы натхняе і актывізуе малодшых школьнікаў да далейшай творчасці.

– Людміла Сяргееўна, якая Вы настаўніца?

– У першую чаргу, напэўна, патрабавальная. Рознымі метадамі, спосабамі і сродкамі імкнуся дасягнуць та­го, што перад сабой пас­тавіла. Па-другое, па словах вучняў, я – спагадлівая. Усіх іх люблю. Ужо праз 2-3 дні канікул, калі не бачымся, сумую. У кожным вучні імкнуся знаходзіць нешта станоўчае. І, ведаеце, знаходжу. Кожнага з іх вельмі змяняе тое, што сказана добрае слова бацькам пра дзяцей у прысутнасці апошніх.

Мне заўсёды неабходна бачыць вочы сваіх вучняў. Па іх чытаю ўсё, бо вочы – люстэрка чалавека. Прашу дзяцей заўсёды і ва ўсім гаварыць толькі праўду і ўмець адказваць за свае ўчынкі.

Ёсць у настаўніцы і іншыя “сакрэтныя” пра­вілы. Сярод іх і такое: заўсёды прыходзіць ва ўстанову адукацыі толькі з добрым настроем. Перад уваходам у гімназію неабходна пакінуць усё негатыўнае, дрэннае, а перад пачаткам урока вучняў трэба пазітыўна настроіць на поспех.

За час працы Людміла Сцепанюк атрымала шмат розных узнагарод. Аднак самай высокай ацэнкай работы для сябе лічыць тыя хвіліны, калі ў вачах вучняў пры кожнай сустрэчы з ёю з’яўляецца радасць і ўспыхвае шчырая ўс­меш­ка. Напэўна, гэта найвышэйшая прыступка, на якую можа падняцца сапраўдны педагог.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неяк у адной з рэспубліканскіх газет прачытаў, што сапраўдны настаўнік – не шаблонная мадэль. Гэта цікавы, харызматычны, адукаваны чалавек, поўны творчай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика