Начинается очередной этап организации переписи. 21.by

Начинается очередной этап организации переписи

11.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэгістрацыя жылля – чарговы этап падрыхтоўкі
8 кастрычніка пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Шалахавай прайшло пасяджэнне раённай камісіі па правядзенні перапісу насельніцтва.
Начальнік аддзела статыстыкі Таццяна Малашонак расказала, што пачынаецца чарговы этап арганізацыі перапісу насельніцтва: стварэнне электроннай базы жылых дамоў і памяшканняў. З гэтай мэтай з 6 па 30 лістапада будуць працаваць рэгістратары, якія наведаюць кожны дом і кватэру, пакой у інтэрнаце, каб занесці ўсе адрасы ў электронную базу. З гэтай базай у лютым 2019 года будуць працаваць перапісчыкі. У нашым раёне будуць працаваць 4 рэгістратары.
Неабходнасць папярэдняй работы рэгістратараў выклікана тым, што перапіс у 2019 годзе будзе праводзіцца з дапамогай электронных планшэтаў, што выключыць неабходнасць апрацоўкі вялікай колькасці папяровых анкет, паскорыць правядзенне перапісу і апрацоўкі атрыманай статыстычнай інфармацыі.
Былі заслуханы справаздачы некаторых кіраўнікоў сельвыканкамаў і прадстаўнікоў УП ЖКГ аб завяршэнні работы па нумарацыі жылых дамоў і ўстаноўцы шыльдаў з назвамі вуліц. Для зручнасці работы рэгістратараў і перапісчыкаў нумары павінны быць нанесены на ўсе дамы, у тым ліку і прыватныя.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгістрацыя жылля – чарговы этап падрыхтоўкі 8 кастрычніка пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Шалахавай прайшло пасяджэнне раённай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика