Как оптимизировать дорожную сетку? Предложения от пешеходов. 21.by

Как оптимизировать дорожную сетку? Предложения от пешеходов

18.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Многія прапановы і заўвагі, якія разглядаюцца падчас пасяджэнняў камісіі па бяспецы дарожнага руху райвыканкама, паступаюць ад гараджаніна Георгія Георгіевіча Разанкі. Менавіта ён прапанаваў шэраг змяненняў у дарожнай сетцы: добраўпарадкаванне сходаў з тратуараў на пешаходныя пераходы, асвятленне «зебры» ў цёмны час сутак і многае іншае.
На гэты раз Г.Г.Разанка звярнуўся ў рэдакцыю з прапановай прайсціся па гарадскіх вуліцах і звярнуць увагу на некаторыя недарэчнасці. 

Усе становяцца парушальнікамі
Менавіта такая сітуацыя ствараецца на скрыжаванні вуліц Савецкай і Урбановіча пры пераходзе да гарадскога парку і палацыка. Праблема тут вось якая: тым, хто прагульваецца па Савецкай і мяркуе зайсці ў парк, па ўсіх правілах неабходна ісці ў глыб Урбановіча да першага пешаходнага пераходу. Калі ж вырашыце зэканоміць час і перайсці вуліцу непасрэдна на скрыжаванні, то адразу будзеце парушальнікам: там адсутнічае «зебра» з абодвух бакоў праезнай часткі. У выніку многія, асабліва падчас гарадскіх свят, парушаюць патрабаванні ПДР, тым жа «грашаць» і шматлікія экскурсанты, якія наведваюць палацык.
— Калі з боку аўтамабільнай стаянкі наносіць «зебру» неабавязкова, то на павароце з Савецкай на Урбановіча яна проста неабходная,— лічыць Г.Г.Разанка.
Пашкадуйце пешаходаў
Такую просьбу выказвае Георгій Георгіевіч, калі паказвае арганізацыю дарожнай сеткі на скрыжаванні вуліц Піянерскай і Свабоды.
А праблема ў тым, што на гэтым участку ўвогуле адсутнічаюць пешаходныя пераходы. Больш за тое, каля тратуараў па вуліцы Свабоды ў адным месцы хоць і зроблены адпаведныя сходы, але не нанесена неабходная разметка, каб можна было смела перасякаць праезную частку. Для таго, каб усё-такі перайсці дарогу, пешаходам трэба накіроўвацца амаль да скрыжавання Свабоды з Чырвонаармейскай ці праходзіць паварот на Урбановіча.
— З улікам такіх «прагулак» даводзіцца паўкіламетра лішніх «намотваць»,— зазначае Георгій Георгіевіч.— Або наўмысна парушаць Правілы дарожнага руху.
Ад рэдакцыі. Пункт 17.3 Правілаў дарожнага руху дазваляе пешаходу перасякаць праезную частку па самым кароткім маршруце, калі ў межах бачнасці адсутнічае спецыяльна абазначаны пешаходны пераход і здзяйсненню намераў не пагражаюць транспартныя сродкі. Вось толькі ў ПДР адсутнічае дакладная фармуліроўка «межаў бачнасці»: ці залежаць яны ад часу сутак, адлегласці і фізіялагічных асаблівасцей самога пешахода. Атрымліваецца, што пры сустрэчы з інспектарам ДАІ давядзецца даказваць сваю невінаватасць, а магчыма, і праз судовыя інстанцыі. Ці не прасцей намаляваць «зебру», каб пазбавіць непрыемнасцей і пешаходаў, і даішнікаў?

Парушальнікі міжволі
Сітуацыя, калі можна практычна штодзённа штрафаваць вадзіцеляў велікагрузных аўтамабіляў, склалася на вуліцы Чырвонаармейскай з-за таго, што на яе ўездзе з вул.Пушкіна ўстаноўлены дарожны знак 3.4 «Рух грузавых аўтамабіляў забаронены».
Згодна з яго маркіроўкай, не дазваляецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтацягнікоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, а таксама калёсных трактароў і самаходных машын.
— Атрымліваецца, што фуры, якія прыязджаюць на ААТ «Нятканы свет» або на стаянку КУВП «Камунальнік», яўна парушаюць Правілы дарожнага руху?— пытаецца Г.Г.Разанка.— Да гэтага спісу, напэўна, можна аднесці і транспартныя сродкі дарожных службаў.
Як патлумачыў старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ Сяргей Мышкевіч, згодна з каментарыямі да гэтага дарожнага знака, праезд велікагрузных транспартных сродкаў, нягледзячы на дзеючую забарону, усё-такі дазваляецца для абслугоўвання патрэб аргані-зацый. Аднак разам з гэтым праезд на стаянку камунальнай службы для вадзіцеляў фур пад строгай забаронай. На думку супрацоўніка дарожнай інспекцыі, можна спакойна перанесці дарожны знак за скрыжаванне вуліц Заводскай і Чырвонаармейскай, стварыўшы такім чынам больш зручнасцей вадзіцелям велікагрузных аўтамабіляў і арганізацыям, куды накіроўваецца гэтая тэхніка.

Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многія прапановы і заўвагі, якія разглядаюцца падчас пасяджэнняў камісіі па бяспецы дарожнага руху райвыканкама, паступаюць ад гараджаніна Георгія Георгіевіча...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика