Падзеі і людзі, якіх нельга забываць. 21.by

Падзеі і людзі, якіх нельга забываць

09.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі глушчане ўсклалі кветкі і вянкі на Алеі Славы да памятных знакаў Героям Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы.

Урачыстае шэсце ўзначалілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі і намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, удзел у цырымоніі ўскладання таксама прынялі прадстаўнікі райвыканкама, працоўных калектываў, Кампартыі Беларусі, ветэраны. Адпаведны настрой стваралі патрыятычныя песні, а пасля ўскладання метраном адлічыў хвіліну маўчання.

Чырвоныя гваздзікі леглі ў гэты дзень і да мемарыяльнай дошкі на рагу вуліцы Жыжкевіча. Па даўняй традыцыі іх прынеслі сюды члены Камуністычнай партыі Беларусі, каб ушанаваць памяць сакратара першага Глускага валаснога Савета Дзмітрыя Жыжкевіча. На тым месцы, дзе зараз устаноўлена памятная дошка, сто год назад, у студзені 1918 года, Дзмітрый Жыжкевіч быў расстраляны.

А. ВАЛОШКА

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Больш здымкаў тут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі глушчане ўсклалі кветкі і вянкі на Алеі Славы да памятных знакаў Героям Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика