Бальніца сястрынскага догляду ў Любонічах: клопат, увга, дабрыня. 21.by

Бальніца сястрынскага догляду ў Любонічах: клопат, увга, дабрыня

09.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Бальніца сястрынскага догляду — не проста медыцынская ўстанова, а месца, дзе знаходзяць часовы прытулак пажылыя людзі, грамадзяне з цяжкімі захворваннямі, патрабуючыя пастаяннай увагі і клопату.

Сярод пацыентаў тыя, каму па нейкіх прычынах няма да каго звярнуцца за дапамогай, у некаторых ёсць сваякі, але яны не жадаюць даглядаць сваіх нямоглых родных — і такіх выпадкаў, на жаль, нямала.
У Любоніцкай бальніцы сястрынскага догляду 20 койкамесцаў і, па словах яе загадчыцы Ірыны Бодык, яны практычна ніколі не пустуюць. Максімальны тэрмін, які пацыенты маюць права знаходзіцца ва ўстанове — 2 месяцы. Потым, калі ў грама­дзяніна няма родных, ці ён з’яўляецца інвалідам, і яго ніхто не забірае дадому, ёсць магчымасць афармлення дакументаў і накіравання чалавека ў дом-інтэрнат.
Многія пацыенты пасля выпіскі праз пэўны час зноў вяртаюц­ца ў бальніцу сяст­рынскага догляду. Па словах Іры­ны Бодык, прычыны гэтага розныя: палова па­цыентаў мед­установы практычна не ўстае з ложку, іх даводзіцца карміць, мыць, пера­апранаць, праводзіць медыцынскія працэдуры, родныя не вытрымліваюць гэта ні псіхалагічна, ні фізічна…
Персанал бальніцы — 15 чалавек. І ўдзень, і ноччу людзі ў белых халатах акружаюць сваіх пацыентаў кваліфікаванай дапамогай, клопатам і увагай. Акрамя забеспячэння бытавых патрэб хворых, праводзіцца максімальны спектр медыцынскіх працэдур па назначэннях урача, які ажыццяўляе абследванне раз у тыдзень. Неабходнае лячэнне атрымліваюць пацыенты і пры хранічных захворваннях.
Як адзначыла Ірына Бодык, у іх калектыве працуюць неабыякавыя да чужой бяды людзі, якія ўмеюць не толькі аказаць медыцынскую дапамогу, але і выслухаць, дапамыгчы, падтры­маць добрым словам. Работнікі імкнуцца стварыць для знаходзячыхся тут лю­дзей па-сапраўднаму дамашнія ўмовы. Нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў рабоце ў калектыве няма цякучкі кадраў: многія медыкі працуюць з пачатку дзейнасці бальніцы. Стараннасцю і адказнасцю ў рабоце вызначаюцца медсястра Ірына Лыч, санітаркі Наталля Кед, Галіна Богма і Антаніна Аўсянікава. Імкнецца разнастаіць меню пацыентаў смачнымі стравамі повар Алена Сізонава, забяспеч­вае чыстай бялізнай і адзеннем прачка Ірына Казека.
Кіраўніцтва бальніцы сястрынскага догляду дапамагае сваім падапечным наладзіць цесную сувязь з роднымі: не сакрэт, што ўсе з насельнікаў медустановы, у каго ёсць сем’і, дзеці, жадаюць быць побач з імі. Радуюцца медыкі за бабуль і дзядуляў, калі іх забіраюць дадому. Але ёсць і зусім непрыемныя выпадкі, калі сваякі прывозяць чалавека ў бальніцу і кудысьці знікаюць, нават ніводнага разу не патэлефануюць, каб пацікавіцца яго здароўем.
З пачатку 2004 года, калі была адкрыта Любоніцкая бальніца сястрынскага догляду, праз яе сцены прайшлі сотні людзей з рознымі лёсамі і жыццёвымі трагедыямі. Кожны з іх знайшоў у гэтай медустанове, няхай і часова, клопат, увагу, цёплыя адносіны і нават сямейную цеплыню, якой многіх з іх так не хапае ў жыцці…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.







 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бальніца сястрынскага догляду — не проста медыцынская ўстанова, а месца, дзе знаходзяць часовы прытулак пажылыя людзі, грамадзяне з цяжкімі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика