Больше 1000 нарушений в сфере охраны труда выявлено в Кореличском районе. 21.by

Больше 1000 нарушений в сфере охраны труда выявлено в Кореличском районе

05.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Карэліцкім раёне ў бягучым годзе ў сферы аховы працы выяўлена больш за тысячу парушэнняў.


Штогод у свеце звыш 2 млн чалавек гінуць з-за няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У нашай краіне што ні год на вытворчасці адбываецца больш за сто трагедый. Прычым як мінімум паловы можна было б пазбегнуць, калі б не славуты чалавечы фактар — невыкананне элементарных нормаў аховы працы і правілаў бяспекі. Гэтае і іншыя не менш важныя пытанні, якія тычацца грамадскай бяспекі і дысцыпліны, разгледжаны на пасяджэнні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.

На мінулым тыдні на адной з будаўнічых пляцовак Гродна адбылася трагедыя: з 15-метровай вышыні зваліўся і загінуў рабочы. На жаль, не заўсёды сумны вопыт адных становіцца навукай для астатніх. Красамоўная лічба: віной 70% трагедый на вытворчасці становіцца чыясьці бестурботнасць ці безадказнасць. На пасяджэнні райвыканкама назвалі шакіруючую статыстыку: амаль 500 парушэнняў у сферы аховы працы выяўлена менавіта ў будаўніцтве. Спадзеючыся на славуты авось, людзі часта працуюць на вышыні без страховачных паясоў і касак, а будаўнічыя лясы настолькі хісткія, што, здаецца, упадуць пры невялікім подыху ветру.

— Кожны год працаўнікі пракуратуры праводзяць праверкі на аб’ектах будаўніцтва, і з году ў год парушэнні адны і тыя ж, — канстатуе пракурор раёна Аляксандр Мельнікаў. — На жаль, людзі спадзяюцца на авось. Пры гэтым уся спецвопратка і сродкі індывідуальнай абароны ў наяўнасці. Адбываецца ігнараванне элементарных правілаў аховы працы, калі работнік іх не выконвае, а спецыяліст не правярае. Як вынік — трагедыя.

Не лепшым чынам ідуць справы і ў сельскай гаспадарцы. Амаль 600 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы выяўлена пры наведванні аб’ектаў аграпрамысловага сектара. Адсутнасць ахоўных агародж, прымяненне выпадковых прадметаў замест супрацьадкатных упор, сышоўшыя тэрміны паверкі абсталявання — тыя парушэнні, з якімі часта даводзіцца сутыкацца тэхнічным інспектарам і пракурорскім работнікам.

— Няўжо для ліквідацыі ўсіх гэтых парушэнняў патрэбны вялікія грошы? — задае рытарычнае пытанне старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак. — Безумоўна, не. Мы бачым у гэтых выпадках безадказнасць і бестурботнасць.

Кіраўнік раёна адзначае, кожны год на сферу аховы працы затрачваецца немалая частка бюджэту. Так, у 2018 годзе на гэтыя мэты выдзелена больш за 5 млн рублёў. Праводзіўся рамонт санітарна-бытавых памяшканняў, абсталявання, будаўніцтва і рамонт ферм, вытворчых памяшканняў, замена састарэлага абсталявання. Таксама скарочана 105 працоўных месцаў са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы, прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі аховы працы 90 працоўных месцаў для 118 работнікаў.

— Неабходна павысіць адказнасць як наймальніка, так і працаўніка на кожным рабочым месцы, — рэзюмаваў кіраўнік раёна.

Асаблівую заклапочанасць выклікае павелічэнне ўзроўню злачыннасці ў раёне. У 2018 годзе здзейснены 134 злачынствы, што на 11 больш, чым у мінулым. Большасць правапарушэнняў — гэта крадзяжы (84%). Прычым, як кажуць супрацоўнікі праваахоўных органаў, часта крадзяжы адбываюцца па віне саміх ахвяр. Людзі пакідаюць сваю маёмасць без нагляду, пускаюць у дом незнаёмцаў або адкрываюць дзверы перад суседзямі або блізкімі, схільнымі да п’янства і крадзяжу. Пільнасць і асцярожнасць дапамогуць захаваць маёмасць, — заклікаюць праваахоўнікі раёна.

Не менш востра стаіць у раёне праблема смяротнасці насельніцтва ў працаздольным узросце. Калі ў 2017 годзе ў гэтым узросце памерла 54 чалавекі, то ў бягучым — 56. Прычым большасць з іх (62,5%) — гэта жыхары раёна ва ўзросце 51-60 гадоў. Медыкі канстатуюць, што асноўнымі прычынамі смяротнасці сталі хваробы сістэмы кровазвароту, знешнія прычыны (напрыклад, атручванне алкаголем) і новаўтварэнні. Красамоўны той факт, што з 56 памерлых 20 чалавек пакутавалі на алкагалізм.

Асаблівую заклапочанасць медыцынскіх работнікаў выклікае тое, што толькі 93% насельніцтва працаздольнага ўзросту пабывалі на медыцынскім аглядзе. Прычым толькі 78% мужчын ва ўзросце 40-60 гадоў прайшлі праверку здароўя. Як сведчыць статыстыка, гэтая катэгорыя адносіцца да групы рызыкі па многіх захворваннях.

— Каб прадухіліць хваробу або ўзяць яе пад кантроль, чалавек павінен звярнуцца да ўрача. А для гэтага ў першую чаргу неабходна правесці якасны медыцынскі агляд усяго працуючага насельніцтва, — падкрэсліла намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Данута Скварада. — Задача наймальнікаў і ўсіх зацікаўленых службаў — дапамагчы арганізаваць такія візіты ў раённую паліклініку.

Іна ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Карэліцкім раёне ў бягучым годзе ў сферы аховы працы выяўлена больш за тысячу парушэнняў. Штогод у свеце звыш 2
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика