Падарунак ад “БУМа” – Вользе Кузьміной.... 21.by

Падарунак ад “БУМа” – Вользе Кузьміной...

11.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4347.jpg

 На гэтым Калядным тыдні магазін бытавой тэхнікі “БУМ”, які выступаў спонсарам нашых конкурсаў у разгадванні красвордаў, уручыў вось такі падарунак настаўніцы СШ №4 г. Івацэвічы Вользе Аляксееўне Кузьміной.


Яна – пераможца нашага конкурсу. Адказ ад яе мы атрымалі самы першы – у панядзелак раніцай – і самы дакладны. Наступны правільны адказ прыйшоў да нас толькі на наступны дзень, пасля абеду з аграгарадка Хадакі. Пенсіянерка В. М. Токар таксама стопрацэнтна правільна адказала на ўсе пытанні красворда, але, як кажуць, пераможца можа быць толькі адзін – такія былі правілы ад пачатку.
Шчыра дзякуем усім удзельнікам за іх адказы і жаданне выйграць. На жаль, былі пэўныя недакладнасці ў адказах, нехта ці то забыўся, ці то не пабачыў кароткіх, у тры літары слоў і не запоўніў усе клеткі.

Спынімся на некаторых памылках, бо мінулым разам удзельнікі прасілі пра гэта.
Не ўсе словы былі адгаданыя ў дасланым лісце з аграгарадка Аброва, засталіся клеткі са словамі обида, акт, аид, аида. У лісце са Святой Волі няправільна ўказана імя Хрыста ў Каране – Ісы, а трэба Іса, імя жанчыны, якая танцавала перад Ірадам і папрасіла ў падарунак галаву Іаана Хрысціцеля – Саламея, але не Саламія (гэта зусім іншы біблейскі персанаж). У іншым месцы: вядомы па тэлесерыяле для дзяцей сабака Лесси, а не Люсси.  Не разгаданным засталося адно слова – лён – у адказах з в. Яглевічы; памылка ў адказах удзельніка з Івацэвічаў – пястие, а трэба – пястье. Гэтаксама адна памылка ў адказе, які прыйшоў з Гічыц: трэба Мордор, у адказе – Мордер…

Гэта – тыя адказы, дзе удзельнікі спыніліся ў кроку ад перамогі. Здаецца ж, зусім дробязныя, але, калі мы маем адказ, дзе няма, як кажуць аніводнай зачэпкі, то мусім прызнаць менавіта яго пераможцам перад усімі.
Вольга Аляксееўна Кузьміна выкладае замежную мову ў школе, стаж яе – больш за два дзесяткі гадоў.

– Красворд быў вельмі цікавы: і лёгкія пытанні, і складаныя, давялося пашукаць адказы. Шчыра прызнаюся: дапамаглі 
бацькі. Дзякуй вялікі рэдакцыі за магчымасць разнастаіць свае вечары, паўдзельнічаць у конкурсе, дзякуй вялікі магазіну “БУМ” за такі прыз…
Дарэчы, прыз і на гэты раз пераможца выбірала сама – любы з чатырох прапанаваных.

Шчыра віншуем Вольгу Аляксееўну, дзякуем усім іншым за ўдзел у конкурсе і кажам: не адчайвайцеся! У вас будзе яшчэ не адзін шанец перамагчы, таму што – увага – “БУМ” застаецца з намі ў новым годзе! І застаецца наш конкурс красвордаў. Чакайце наступнага нумара з заданнем!
А мы нагадаем, што ў магазіне “БУМ” да 15 студзеня яшчэ праводзіцца святочная акцыя – скідкі на тавары да 20 працэнтаў! У магазіне размешчаны фірменны салон “Гефест”, дзе можна выбраць газавую пліту на любы густ і кошт па цэнах вытворцы. Сапраўды, гэта той магазін сучаснай бытавой тэхнікі, пра які ўпэўнена можна сказаць: “Праверана часам!”.
Валерый ГАПЕЕЎ, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На гэтым Калядным тыдні магазін бытавой тэхнікі “БУМ”, які выступаў спонсарам нашых конкурсаў у разгадванні красвордаў, уручыў вось такі падарунак настаўніцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика