Подведены итоги конкурса на лучшее новогоднее украшение территория предприятия и частного двора. 21.by

Подведены итоги конкурса на лучшее новогоднее украшение территория предприятия и частного двора

18.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прызнацца, пераднавагодні перыяд і першыя некалькі тыдняў пасля святкавання Новага года мне, як гараджаніну, вельмі падабаюцца тым, як кардынальна мяняецца аблічча Пружан. Прычым менавіта ў вячэрні і начны час, калі ззяюць яскравымі агеньчыкамі шматлікія рознакаляровыя гірлянды і бліскучыя малыя скульптурныя кампазіцыі.
І сёлетняя зіма не стала выключэннем, бо многія гарадскія арганізацыі адказна падышлі да стварэння ў пружанцаў і гасцей горада святочнага настрою. Трэба адзначыць, што не толькі дзяржаўныя ведамствы і ўстановы заняліся творчасцю: арганізацыі прыватнай уласнасці таксама далучыліся да гэтай «гонкі прыгажосці» ў жаданні паказаць яшчэ большую фантазію, чым у суседа. У выніку палюбавацца падсветкай розных колераў, архітэктурнымі кампазіцыямі можна было і на ўездах у Пружаны, і каля адміністрацыйнага будынка КУВП «Камунальнік», і на тэрыторыі бальніцы, і на вул.Г.-Каляды, дзе свята прахожым ствараў малочны камбінат, і ў многіх іншых кутках горада. Ну і, безумоўна, самым бліскучым стаў гарадскі цэнтр, дзе многія з задавальненнем рабілі сэлфі на памяць аб адыходзячым 2018-м. Хаця, канешне, без фармалізму не абышлося: адны выкарысталі толькі леташнія гірлянды, іншыя ўвогуле адмовіліся ўдзельнічаць у стварэнні навагодняй атмасферы. Гэта асабліва тычыцца некаторых аб’ектаў гандлю менавіта прыватнай формы ўласнасці, хаця, здаецца, для іх навагодні перыяд — адзін з самых важных у прыцягненні кліентаў. Прадаўцы кааператыўных магазінаў гэта выдатна разумелі, таму кожны наведвальнік мог любавацца ўпрыгожанымі ў магазінах ёлкамі і гірляндамі. І пакупнікі за гэта былі вельмі ўдзячны. Напрыклад, жыхары в. Калазубы нават тэлефанавалі ў рэдакцыю і выказвалі ўдзячнасць прадаўцу Т.І. Макарэвіч.
Зрэшты, раённы конкурс на лепшае навагодняе ўпрыгожанне ў нас праводзіцца толькі некалькі гадоў, і штогод як колькасць удзельнікаў, так і веер ідэй павялічваюцца.
Па традыцыі конкурс сёлета таксама праводзіўся ў дзвюх намінацыях: сярод арганізацый і сярод уладальнікаў прыватных падворкаў. Нагадаем, што камісія райвыканкама ацэньвала фантазію толькі тых кандыдатаў на грашовае заахвочванне, якія склалі адпаведныя заяўкі на ўдзел. На працягу некалькіх дзён члены журы наведалі вызначаныя аб’екты, сфатаграфавалі іх і строга ацанілі прыкладзеныя ўладальнікамі намаганні. У выніку першае месца было вырашана прысудзіць аўтапарку №11, калектыў якога стварыў сапраўдную зіхатлівую казку для тых, хто заязджае ў горад з боку Аранчыц. Упрыгожаны былі практычна ўсе архітэктурныя элементы будынкаў, фасады якіх выходзяць на вул.Лазо, — ад даху да падмурка, а на свабодных участках устаноўлены малыя скульптурныя кампазіцыі, дзякуючы якім тэрыторыя была асветлена, як днём. За такі падыход пераможца атрымае прэмію ў 10 базавых велічынь.
Другое месца дзякуючы сваёй фантазіі «зарабіў» малочны камбінат, калектыў якога літаральна кожны год папаўняе бліскучую калекцыю, дапаўняючы яе даволі рэдкімі экзэмплярамі. Намаганні камбіната журы ацанілі другой прэміяй у 8 базавых велічынь. А трэцяя прэмія ў памеры 6 БВ паедзе ў Мураўскую школу, якая сёлета ўпершыню вырашыла стаць удзельніцай навагодняга конкурсу, і гэты старт аказаўся даволі паспяховым. Спадзяёмся, што прыклад мураўскіх настаўнікаў зматывуе да ўдзелу ў наступным конкурсе калег з іншых устаноў адукацыі.



Сярод уладальнікаў найбольш арыгінальных прыватных падворкаў у бягучым годзе адбылася некаторая ракіроўка: калі летась пераважная большасць прэмій дасталася гара-джанам, то ў гэтым годзе ўсе грашовыя заахвочванні адправяцца ў сельскую мясцовасць. Тут заяўкі падалі пяць кандыдатаў, у тым ліку і двое гараджан — сем’і Зубко і Халецкіх. Трэба адзначыць, што пры выбары лепшых навагодніх прыватных падворкаў камісія звяртала ўвагу на творчы падыход, аб’ём выкарыстаных упрыгожанняў, а сярод леташніх удзельнікаў — яшчэ і на папаўненне калекцыі агеньчыкаў.


Першую прэмію ў памеры 8 базавых велічынь атрымае шматдзетная сям’я Скобля з аг.Калядзічы, якая ўпрыгожыла літаральна кожны куточак сваёй тэрыторыі: дом, хлявы, агароджы — вечарам іх сядзіба бачна здалёк. Другое месца і прэмія ў 6 базавых велічынь прысуджана сям’і Аблавушка з в.Казлы, якая не горш упрыгожыла свой участак. І трэцяе месца з прэміяй у 4 базавыя велічыні — за сям’ёй Цімановічаў з в.Руднікі, якая сёлета асноўны акцэнт зрабіла на агеньчыкі больш цёмных адценняў і такім чынам стварыла цікавы кантраст.



Нагадаем, што, згодна з умовамі конкурсу, грашовыя заахвочванні можна траціць на набыццё новых гірляндаў, таму варта чакаць на наступныя навагоднія святы яшчэ больш бліскучай прыгажосці.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прызнацца, пераднавагодні перыяд і першыя некалькі тыдняў пасля святкавання Новага года мне, як гараджаніну, вельмі падабаюцца тым, як кардынальна мяняецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика