Стартуе конкурс на суісканне абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка. 21.by

Стартуе конкурс на суісканне абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка

21.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 лютага 2019 года стартуе конкурс на суісканне абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У. А. Калесніка.


Прэмія спрыяе стварэнню пісьменнікамі вобласці высокамастацкіх твораў, выяўленню знакавых імёнаў у сферы слоўнага мастацтва, павышэнню статусу пісьменніка ў грамадстве, умацаванню станоўчага іміджу вобласці і праводзіцца адзін раз у 2 гады па 3 намінацыях:

проза (у тым ліку драматургія і публіцыстыка);

паэзія;

дзіцячая літаратура.

Матэрыялы па вылучэнні твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца аўтарамі не пазней за 1 мая 2019 года на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр-т Машэрава, 75/1, каб.605, і ўключаюць:

кароткія біяграфічныя звесткі аб суіскальніку;

тры экземпляры літаратурнага твора, што вылучаецца, выдадзенага ў 2017-2018 гадах;

артыкулы, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе, прысвечаныя гэтаму твору.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лютага 2019 года стартуе конкурс на суісканне абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У. А. Калесніка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика