Людзі Смаргоншчыны: Алена Шутовіч. 21.by

Людзі Смаргоншчыны: Алена Шутовіч

18.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Алены Шутовіч сёлета працоўны юбілей – 40 гадоў споўніцца, як яна прыйшла ў аўтапарк №17. 19-гадовая дзяўчына не адразу, толькі з другой ці трэцяй спробы змагла патрапіць у гэту арганізацыю, дзе на той час рэдка з’яўляліся вакантныя працоўныя месцы.

Елена Шутович.jpg

Кладаўшчык Алена ШУТОВІЧ і бухгалтар-касір Людміла ВРУБЛЕЎСКАЯ абмяркоўваюць рабочыя пытанні.


Спачатку Алене Уладзіміраўне, якая скончыла ўлікова-планавы тэхнікум і атрымала прафесію бухгалтара, даверылі апрацоўваць пуцёўкі, потым яна была аўтазапраўшчыцай, выдавала вадзіцелям талоны на паліва.

Кіраўніцтва аўтапарка заўважыла старанне маладой работніцы і перавяло яе ў планавы аддзел.

Цяпер жанчына працуе кладаўшчыком. Работа матэрыяльна адказная, але цікавая.

“Паколькі ў працоўным калектыве пераважная частка мужчын, то менавіта з імі найчасцей маю справу, якія і пагавораць, і пажартуюць, - усміхаецца Алена Уладзіміраўна. – На працу ў аўтапарк прыходзяць маладыя работнікі, ёсць сярод іх цікавыя людзі, многа ведаюць, і з імі складваюцца нармальныя працоўныя адносіны. Увогуле, калектыў добры, людзі культурныя, канфліктаў няма, што, вядома ж, задавальняе”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Алены Шутовіч сёлета працоўны юбілей – 40 гадоў споўніцца, як яна прыйшла ў аўтапарк №17. 19-гадовая дзяўчына не адразу, толькі з другой ці трэцяй спробы змагла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика