Арол, як сімвал майстэрства: Аляксандр Церабун і Сяргей Харко. 21.by

Арол, як сімвал майстэрства: Аляксандр Церабун і Сяргей Харко

15.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Церабуноў добра ведаюць у Смаргоні. А некаторых з іх нават далёка за межамі  раёна і Беларусі. Як, напрыклад, знакамітага скульптара Уладзіміра Церабуна. Яго пляменнік Аляксандр, які носіць такое ж прозвішча, не настолькі вядомы, але, як і іншыя родзічы, схільны да творчасці. Як ён сам сказаў: “Гэта ў нас у крыві”.

Александр Теребун.jpg
 

Аляксандр ЦЕРАБУН паказвае намаляванага арла.


Аляксандр Церабун – ветэран працы, 25 гадоў свайго жыцця аддаў вытворчасці, рабоце з металам. Спачатку працаваў на заводзе аптычнага станкабудавання, а потым, больш за 20 гадоў, - на агрэгатным заводзе. Быў шліфоўшчым, аператарам на штамповачных станках. Але нечага цікавага хацелася для душы. І калі ў адной прыватнай фірме адкрыўся кавальскі цэх, перайшоў туды.

- На працу іду з радасцю, - кажа Аляксандр Мікалаевіч. – Прыемна, калі атрымліваецца акуратны выраб з металу. Час тады бяжыць незаўважна,  адчуваеш задавальненне. Цэху 8 гадоў, а я тут працую ўжо амаль 7.

Дарэчы, Аляксандр Церабун працуе і дома, калі ёсць вольны час. І таксама з металам. Вырабляе карціны, падсвечнікі, іншыя высокамастацкія рэчы. Да прыгожага мангала прырабіў колы, цяпер яго не трэба насіць з месца на месца, узяў за ручку і піхай па газоне на дачным участку.

- Для мяне не складае цяжкасці паглядзець на нешта і потым зрабіць, - усміхнуўся каваль. – Разам з калегамі нават вас маглі б вырабіць з металу ў натуральную велічыню.

Убачыўшы маё здіўленне, дадаў:

- Сур’ёзна.

І нечакана прапанаваў:

- Хадзем, нешта пакажу.

У другім памяшканні ляжаў на ўвесь стол аркуш паперы. На ім было штосьці намалявана. Зблізку ў вочы кінуўся вялікі арол з распасцёртымі крыламі.

- Вырабім яго з металічных пласцін. Дзюба, вочы, пер’е, кіпцюры – усё будзе як у рэальнасці. Велічыня арла плануецца ад 80 см да  1 метра. Па задумцы, падстаўкай для гэтай грацыёзнай птушкі стане металічная піраміда, падобная на кавалак скалы. Фігура арла – не пад заказ, а каб паказаць, што мы ўмеем, як спецыялісты, - сказаў Аляксандр Церабун.

Яго калега, Сяргей Харко, таксама з ліку завадчан. Пасля службы ў арміі працаўладкаваўся на завод аптычнага станкабудавання. Па прафесіі – слесар механа-зборачных работ. Заводская навука дапамагае ў цяперашняй рабоце, якой аддаў ужо 6 гадоў свайго жыцця. Хаця тут свае асаблівасці. Таму на першым часе тры месяцы набіраўся вопыту. Настаўнікам быў сам гаспадар фірмы, які калісьці таксама пачынаў з кавальскай справы.

Сергей Харко.jpg

Сяргей ХАРКО каля вырабленага мангала.


Сяргей Імпалітавіч вырабляе рэчы з металу як на рабоце, так і дома. Вельмі ганарыцца шыкоўным люстэркам, якое ўпрыгожвае ўласную кватэру. Яго абрамляе рамка з металу, аздобленая рознымі фігуркамі, таму зусім нябачны дробны дэфект, які мае край шкла.

Яшчэ адзін высокамастацкі выраб – пуфік з каванай асновай. Выглядае ён па-царску, абшыты аксамітам, па перыметры ўніз звісае жоўты махор.

Ажурная металічная вывеска для дома таксама прыцягвае да сябе ўвагу. Ідэю Сяргей Імпалітавіч падгледзеў у Германіі. Там не пішуць нумары дамоў на квадратных металічных пласцінах, якія потым прымацоўваюць да сцяны. Немцы імкнуцца бліснуць арыгінальнасцю. Іх нумарны знак вісіць на металічным прутку, які адным канцом прыбіты да фасада дома. У спецыяльна аздобленую металічную рамку выразаецца з дуба звонка ці чырва. І выглядае выраб нібыта ў фармаце 3D.

Сяргей Харко сказаў, што ў яго галаве пастаянна ўзнікаюць якія-небудзь думкі, ідэі. Яму хочацца зрабіць нешта нестандартнае. Нават звычайныя заводскія вырабы дзякуючы фантазіі майстра і яго ўмелым рукам набываюць новы выгляд. Так здарылася з радыёпрыёмнікам “Гародня” і надворным савецкім рукамыйнікам. Пасля ажурнага аздаблення іх цяпер не пазнаць.

Вядома ж, сучасныя кавалі імкнуцца ісці ў нагу з тэхнічным прагрэсам, таму акрамя традыцыйных кавальскага горна, молата і накавальні ў цэху ёсць розныя станкі, якія дапамага­юць у рабоце з металам. Гэта тачыльны станок, абсталяванне, на якім са звычайнай трубы робіцца вітая, гідраўлічны молат, станок, пры дапамозе якога матэрыялу надаецца рабрыстасць, запатрабаваны станок-трубагіб. На яшчэ адным станку вырабляюцца металічныя “лапкі”. Некаторыя станкі былі куплены аж на Урале і дастаўлены адтуль у Смаргонскі раён.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Церабуноў добра ведаюць у Смаргоні. А некаторых з іх нават далёка за межамі  раёна і Беларусі. Як, напрыклад, знакамітага скульптара Уладзіміра Церабуна. Яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика