Прививайся, если хочешь быть здоров!. 21.by

Прививайся, если хочешь быть здоров!

14.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Час абараняцца ад грыпу
Грып – адна з інфекцый, здольных выклікаць эпідэміі. Перахварэць ім можна тройчы за сезон – па колькасці вірусаў, якія распаўсюджваюцца па краіне. Таму да прафілактыкі захворвання не варта ставіцца легкадумна. Самы эфектыўны сродак супраць грыпу – вакцынацыя.

Кожны раз восень ставіць перад выбарам: рабіць прышчэпку супраць грыпу ці не. Прыхільнікі вакцынацыі перакананыя, што без яе ад вірусаў складана будзе адбіцца, праціўнікі ж даказваюць яе пагібельны ўплыў на здароўе. У мінулым годзе прышчэпку зрабілі больш за 3 мільёны беларусаў.
Захварэць ад прышчэпкі немагчыма. Уся вакцына ў Беларусі не змяшчае жывых вірусаў. Вакцына – эфектыўныя лекі, а не бактэрыяльная зброя.
Лёгкае недамаганне пасля вакцынацыі – сведчанне яе паспяховасці: у арганізме адбываецца рэакцыя на ўвядзенне рэчываў, пасля чаго і ствараецца імунітэт ад вірусаў грыпу.
Калі чалавек усё-такі захварэе, ён перанясе грып без ускладненняў. Ускладненні гэтыя вельмі сур’ёзныя: пакутуюць ныркі, сэрца, галаўны мозг, вочы і іншыя органы. Вакцынацыя скарачае колькасць выпадкаў шпіталізацыі з-за пнеўманіі і зніжае рызыку абвастрэння хранічных захворванняў.
У раённай паліклініцы, ва ўсіх амбулаторыях, на ФАПах праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу. Бясплатна прышчапляюцца цяжарныя жанчыны, дзеці малодшага ўзросту, пацыенты з хранічнай паталогіяй органаў дыхання, эндакрыннай і сардэчна-сасудзістай сістэм. Усім жадаючым можна прышчапіцца платна. У цэнтральную бальніцу паступіла вакцына “Грыпол плюс” (вытворчасць – Расія) коштам 7 руб. Прышчапляйцеся і будзьце здаровыя.
Ірына ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Час абараняцца ад грыпу Грып – адна з інфекцый, здольных выклікаць эпідэміі. Перахварэць ім можна тройчы за сезон – па колькасці вірусаў, якія распаўсюджваюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика