Депутат Светлана Иванова отчиталась перед своими избирателями. 21.by

Депутат Светлана Иванова отчиталась перед своими избирателями

22.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


«Трэба  проста  спрабаваць  дапамагчы»
Святлана Іванова, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея, мае мінімальны вопыт дзейнасці на грамадскай пасадзе, бо была ўпершыню абрана ў мінулым годзе дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Цэнтральнай выбарчай акрузе №3. Аб гэтым яна шчыра прызналася падчас справаздачнага выступлення перад выбаршчыкамі, перад калектывам, які ўзначальвае, і перад работнікамі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, які размешчаны на падведамаснай тэрыторыі дэпутата.
Тым не менш, гэта ніколькі не знімае градус адказнасці і сур’ёзнасці яе стаўлення да жыцця,  у тым ліку і да прад’яўленых абавязкаў на новай пасадзе.
Многія ведаюць С. В. Іванову як вельмі адказнага і сумленнага чалавека, які ўмее творча і плённа працаваць, лёгка знаходзіць кантакт з людзьмі, мае жаданне пераймаць вопыт у калег. І ёй вельмі хочацца быць не намінальным дэпутатам, а ў першую чаргу дэпутатам з тварам.
“Не скажу, што да мяне звярнулася шмат людзей, –  расказала Святлана Іванова. – Аднак ва ўсе тыя праблемы, з якімі да мяне прыйшлі выбаршчыкі, я пастаралася па максімуму ўнікнуць і па магчымасці іх вырашыць. Штосьці атрымалася, і я вельмі задаволена, што ўдалося, напрыклад, дапамагчы жанчыне разабрацца з няправільным налічэннем за паслугі водазабеспячэння. Пасля была просьба дапамагчы вырашыць пытанне абрэзкі і выдалення дрэў з прыватнага ўчастка”.
Дэпутату давялося нямала кансультавацца ў кампетэнтных асоб і службаў, каб даць вычарпальны адказ выбаршчыку, парэкамендаваўшы слушныя і, галоўнае, законныя варыянты вырашэння праблемы.
Сярод апошніх просьбаў-прапаноў яе выбаршчыкаў – аднавіць правядзенне конкурсу добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. На яе выбарчым участку  нямала актыўных людзей, якія перажываюць за сваю малую радзіму, жадаюць жыць у чысціні і прыгажосці. І дэпутат, канешне ж, будзе выступаць перад уладамі з гэтай ініцыятывай. У бліжэйшых планах таксама знаёмства са старэйшымі пад’ездаў шматпавярховак, якіх нямала на падведамаснай тэрыторыі. Свой прынцып работы для сябе яна вызначыла так: “Трэба проста спрабаваць рашаць”.
Узнялі ўдзельнікі сустрэчы яшчэ адну тэму – неабходнасць зрабіць даступным для ўсіх месца пахавання ахвяр фашызму на тэрыторыі былой сельгастэхнікі.
Падчас справаздачы С. В. Іванова адзначыла сваіх незаменных памочнікаў у рабоце дэпутата, уручыўшы аднаму з іх, Марыі Якаўлевай, кветкі, расказала пра работу музея, не забыўшы пры гэтым запрасіць прысутных на бліжэйшыя мерапрыемствы. У сваю чаргу галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Таццяна Шчарбакова, якая прымала ўдзел у сустрэчы, таксама падзякавала Святлане Івановай за работу, актыўную жыццёвую пазіцыю, нераўнадушнасць і ўвагу да людзей, пажадала далейшых поспехаў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №91 ад 22.11.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Трэба  проста  спрабаваць  дапамагчы» Святлана Іванова, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея, мае мінімальны вопыт дзейнасці на грамадскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика