“Першы Беларускі” перамог у чэмпіянаце Вілейскага раёна па валейболе. 21.by

“Першы Беларускі” перамог у чэмпіянаце Вілейскага раёна па валейболе

29.11.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Завяршыўся чэмпіянат Вілейскага раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Праходзіў ён у два кругі: вясной і восенню.

Гульні апошняга тура адбыліся 19 і 21 лістапада. Перад апошнім турам лідзіравала каманда “Механатроніка”, аднак яна саступіла 0:3 камандзе ЖКГ. А іх пераследнікі з каманды “Першы Беларускі” атрымалі лёгкія тры ачкі (сапернікам з мэблевай фабрыкі было залічана тэхнічнае паражэнне). Яшчэ адзін матч – паміж камандамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела адукацыі, спорту і турызму – завяршыўся з лікам 0:3, паведаміў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда.

Чэмпіёнам стаў “Першы Беларускі”, які набраў 23 ачкі.  На другім месцы  “Механатроніка” (21 ачко). Трэцяе месца за камандай Вілейскай ЖКГ (15 ачкоў), якая  абышла прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму толькі па лепшай розніцы партый.

Аддзел інфармацыі.

Фотаsport.mos.ru

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся чэмпіянат Вілейскага раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Праходзіў ён у два кругі: вясной і восенню.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика