Спаборніцтвы – кожныя выхадныя. 21.by

Спаборніцтвы – кожныя выхадныя

30.01.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Самая папулярная ўстанова ў райцэнтры на сённяшні дзень – ДЮСШ. У новым будынку знаходзяць заняткі па душы дарослыя і дзеці, пенсіянеры і моладзь. Не сціхаюць спартыўныя баталіі ў зале для гульнявых відаў спорту.

19 студзеня прайшла матчавая сустрэча па міні-футболе паміж камандамі Валожына і Івянца. На полі гулялі хлопчыкі 2009-2010 гадоў нараджэння. Першае і другое месцы занялі валожынскія юныя футбалісты, трэцяе – іх равеснікі з Івянца. У турніры сярод ігракоў 2005-2006 гадоў нараджэння першынствавала зборная каманда Валожына, за якую выступалі вучні гімназіі і СШ № 1. У матчы за першае месца яны перайгралі сапернікаў з Маладзечна з лікам 4:2. Трэцяе прызавое месца занялі футбалісты СШ № 2 райцэнтра.

На наступны дзень зала была аддадзена баскетбалістам. У першынстве раёна па міні-баскетболе сярод юнакоў 2003 года нараджэння і маладзейшых прынялі ўдзел 8 каманд. Спаборніцтвы прысвячаліся 80-годдзю ўтварэння Мінскай вобласці.

Усе тры прызавыя месцы занялі каманды гімназіі, выхаванцы трэнера Л. У. Хвядчэні. Камандам былі ўручаны граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовыя прызы.

Наталля ШТЭЙНЕР

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самая папулярная ўстанова ў райцэнтры на сённяшні дзень – ДЮСШ. У новым будынку знаходзяць заняткі па душы дарослыя і дзеці, пенсіянеры і моладзь. Не сціхаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика