Iнiцыятыва – у дзеяннi. 21.by

Iнiцыятыва – у дзеяннi

06.08.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе для пажылых людзей, які правёў трэнер Ігар Галавейка. Нагадаем чытачам, што тэрытарыяльны цэнтр разам з раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў рэалізуюць на Жабінкаўшчыне сумесную ініцыятыву “Шлях да даўгалецця” (каардынатар – псіхолаг цэнтра Вольга Рэбякеўша) для грама-дзян пажылога ўзросту. Яна ажыццяўляецца ў раёне ў рамках праекта
ЕС-ААН “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.
У сваім уступным слове Ігар Валер’евіч расказаў прысутным, што скандынаўская хадзьба ўмацоўвае сардэчна-сасудзістую і дыхальную сістэмы, каленныя і галенастопныя суставы, павышае мышачны тонус, зніжае артэрыяльны ціск, паляпшае кровазварот. Яна карысная для паставы. Заняткі гэтым відам фізічнай актыўнасці зараджаюць бадзёрасцю і пазітывам, падымаюць настрой.
Трэнер наглядна прадэманстраваў, як устанаўліваць даўжыню палак пад свой рост, як правільна замацоўваць іх у руках з дапамогай лямак, пазнаёміў з тэхнікай скандынаўскай хадзьбы.
Ігар Валер’евіч звярнуў увагу, што палкі маюць наканечнікі для зямлі і лёду, а таксама спецыяльныя каўпачкі для асфальта. Тым жа, хто толькі пачынае, параіў аддаваць перавагу грунту і пяску і ў дзень займацца не больш за паўгадзіны. Перад заняткамі можна правесці размінку – трэнер паказаў, як пры гэтым магчыма выкарыстоўваць палкі. Падкрэсліў таксама: пры скандынаўскай хадзьбе патрэбны зручны абутак, найбольш падыдуць красоўкі. Гаварыў і пра тое, што для пачынаючых важна знайсці свой асабісты тэмп, каб заняткі прыносілі карысць і задавальненне. Тым жа, хто жадае пачаць займацца скандынаўскай хадзьбой, неабходна пракансультавацца з лечачым урачом, каб выключыць супрацьпаказанні. Адказаў Ігар Валер’евіч і на шматлікія пытанні, якія паступілі ад прысутных падчас майстар-класа.
На ім прысутнічалі таксама і ганаровыя госці: каардынатар ініцыятыў праекта “БЕЛМЕД” Таццяна Снітко, рэгіянальны каардынатар па Брэсцкай вобласці Алена Буднік і спецыяліст Надзея Леанавец.
Таццяна Снітко, узяўшы слова, расказала, што для ўдзелу ў праекце з Брэсцкай вобласці паступіла 47 заявак. У выніку былі адабраны 23 самыя цікавыя ініцыятывы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця, з якіх тры сталі пераможцамі. У гэтую тройку ўвайшла і жабінкаўская ініцыятыва – “Шлях да даўгалецця”. Для яе паспяховай рэалізацыі вы-дзяляюцца сродкі на набыццё інвентару, які па завяршэнні праекта застанецца ў раёне.
Да слова, у рамках ініцыятывы было закуплена наступнае абсталяванне: для заняткаў гімнастыкай – мячыкі і дыванкі, для лыжнай хадзьбы – лыжы, для скандынаўскай – палкі, а таксама веласіпеды. На базе тэрытарыяльнага цэнтра дзейнічае бясплатны пункт пракату інвентару. Зараз можна ўзяць веласіпеды і скандынаўскія палкі, зімою – лыжы. Для гэтага звяртайцеся па адрасе: г. Жабінка, вул. Калгасная, 4 або тэлефануйце на нумар 2-35-64.
Усім вядома наступнае выказванне: “Рух – гэта жыццё”. Памятайце пра гэта і будзьце здаровыя!
На здымку: Таццяна СНІТКО і Ігар ГАЛАВЕЙКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе для пажылых людзей,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика