Расійцы пачалі менш давяраць Пуціну і Мядзведзеву. 21.by

Расійцы пачалі менш давяраць Пуціну і Мядзведзеву

10.08.2010 14:12 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расійскія сацыёлагі зафіксавалі рэкорднае з пачатку году зніжэнне рэйтынгаў даверу да прэзідэнта краіны Дзмітрыя Мядзведзева і прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна.

Паводле дадзеных Фонда «Грамадскае меркаванне», у параўнанні са студзенем, калі Мядзведзеву давяралі 62% грамадзян, да 1 жніўня іх засталося толькі 52%. Так нізка падтрымка прэзідэнта апускалася толькі ў 2008, калі пачаўся глабальны эканамічны крызіс.

У рэйтынга прэм’ера таксама мінімальны паказчык апошніх гадоў. Яму давярае 61% апытаных, столькі ж, колькі ў чэрвені. Апошні раз так нізка падтрымка Пуціна апускалася ў 2006. У студзені гэтага году прэм’еру давяралі 69% апытаных расійцаў.

Па дадзеных Левада-цэнтра, колькасць асоб, якія давяраюць прэзідэнту, знізілася толькі з 39 да 38%, а тых, якія давяраюць прэм’еру, — з 48 да 44%.

На думку большасці аналітыкаў, праз анамальную спякоту і непераканаўчыя дзеянні ўладаў па ліквідацыі пажараў рэйтынг кіроўнага тандэму ўпадзе яшчэ ніжэй.

Разам з тым, у «Адзінай Расіі» лічаць, што абвалу рэйтынгаў першых асоб і партыі не будзе, бо людзі ў крытычнай сітуацыі згуртуюцца вакол яе,

адзначаюць «Ведамасці».

Нагадаем, у пачатку жніўня паведамлялася, што колькасць расійцаў, якія называюць прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева самастойным палітыкам, рэзка павялічылася з вясны, і цяпер толькі палова лічыць кіраўніка Крамля ценем прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна, а кожны трэці ўпэўнены, што гэта не так.

Падзяліцца навіной: 
ua.korrespondent.net
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійскія сацыёлагі зафіксавалі рэкорднае з пачатку году зніжэнне рэйтынгаў даверу да прэзідэнта краіны Дзмітрыя Мядзведзева і прэм’ер-міністра...
 
 
 


Архив (Новости Мира)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • барсетка мужская кожаная в butik.ru
© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика