Беларусь дасягнула «фазы ўстойлiвага развiцця»
Аляксандр СУХАВЕРХI, БЕЛТА
Беларусь дасягнула «фазы ўстойлiвага развiцця» ва ўсiх галiнах эканомiкi i грамадскага жыцця. Аб гэтым на праведзенай сустрэчы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна ў нашай краiне Паулем Фрыдрыхам фон Фурхерам заявiў Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Генадзь Навiцкi.
Спiкер верхняй палаты беларускага парламента высока ацанiў дзейнасць Ордэна ў нашай краiне, адзначыўшы пры гэтым асабiсты ўклад пасла Пауля Фрыдрыха фон Фурхера. Паводле слоў Генадзя Навiцкага, Ордэн аказваў дапамогу Беларусi ў складаны для яе час станаўлення нацыянальнай эканомiкi i ўмацавання суверэнiтэту: у прыватнасцi, пачынаючы з сярэдзiны 1990-х гадоў, прадаставiў гуманiтарную дапамогу на суму каля 1,5 млн еўра. Толькi ў 2005 годзе беларускiя медустановы атрымалi лекавыя прэпараты, дзiцячыя цацкi, адзенне, iнвалiдныя каляскi на суму 102 тыс. еўра. Генадзь Навiцкi выказаў надзею на тое, што супрацоўнiцтва памiж Мальтыйскiм Ордэнам i Беларуссю ў гуманiтарнай сферы будзе развiвацца i ў далейшым, прычым бакi пяройдуць да распрацоўкi i рэалiзацыi сумесных iнвестыцыйных праектаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь дасягнула «фазы ўстойлiвага развiцця» ва ўсiх галiнах эканомiкi i грамадскага жыцця
|
|