21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для эканомii часу i нерваў

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

Падатковыя iнспекцыi Вiцебшчыны, як i ў iншых рэгiёнах краiны, паспяхова перайшлi на новы метад працы з людзьмi па прынцыпу «аднаго акна». Гэтая форма дзейнасцi сябе добра апраўдвае. Клiент падатковай сам можа выбiраць шлях, па якому яму лягчэй атрымаць неабходны дакумент.

Напрыклад, пажадаў грамадзянiн атрымаць даведку аб адсутнасцi запазычанасцi па выплаце падаткаў, калi ён афармляе права ўласнасцi на маёмасць i г.д. Як растлумачылi «Звяздзе» ў падатковай iнспекцыi Кастрычнiцкага раёна Вiцебска, для гэта ён можа, па-першае, самастойна звярнуцца ў падатковы орган па месцу знаходжання адчужальнага аб’екта нерухомасцi. Тады ён атрымае даведку на працягу ўсяго трох дзён з моманту свайго вiзiту да спецыялiстаў. А калi чалавек жыве не ў тым раёне i нават iншым горадзе, ён проста заяўляе рэгiстратару маёмасцi аб сваiм жаданнi атрымаць даведку ў падатковым органе. У такiм выпадку падатковая ў трохдзённы тэрмiн павiнна накiраваць даведку рэгiстратару, а грамадзянiн — атрымаць даведку адначасова з дакументамi, якiя выдае рэгiстратар.

А яшчэ можна звярнуцца да натарыуса. Тады грамадзянiн не атрымае даведку сам. Яна накiруецца падатковым органам гэтаму натарыусу на працягу двух тыдняў пасля таго, як ён аформiць запыт.

Цiкава, што, паводле слоў спецыялiстаў, яшчэ летам 2002 года Мiнiстэрствам па падатках i зборах быў зацверджаны спецыяльны дакумент, у якiм распрацавана палажэнне аб парадку выдачы даведкi аб адсутнасцi запазычанасцi па выплаце грамадзянамi падаходнага падатку, зямельнага падатку i падатку на нерухомасць, якая неабходная для прадстаўлення ў натарыяльную кантору для афармлення дагавораў куплi—продажу, рэнты, абмену i дарэння кватэр, дамоў. Ужо тады супрацоўнiкi падатковых iнспекцый яшчэ на стадыi выдачы даведак змаглi выяўляць асоб, якiм неабходна выплацiць падаткi. У вынiку папоўнiўся падаткамi бюджэт, а таксама стала магчыма кантраляваць змену ўладальнiкаў маёмасцi i своечасова прад’яўляць да выплаты неабходныя сумы падаткаў. Гэта дазволiла грамадзянам пазбегнуць непрыемных праблем.

Ноу—хау — прынцып аднаго акна, паводле слоў спецыялiстаў, толькi пойдзе на карысць, як iм, так i грамадзянам. Бо час патрабуе змен у лепшы бок.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падатковыя iнспекцыi Вiцебшчыны, як i ў iншых рэгiёнах краiны, паспяхова перайшлi на новы метад працы з людзьмi па прынцыпу «аднаго акна»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика