Аварыя на газаправодзе ў раёне Крупак лiквiдавана
Аварыя на газаправодзе ў раёне Крупак лiквiдавана, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Мiнскага абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Настасся Клебан.
Паводле яе слоў, ЧП здарылася ўвечары 31 студзеня на газаправодзе газаразмеркавальнай станцыi «Крупкi» ААТ «Белтрансгаз» каля вёскi Бярозаўка. У вынiку аварыi ў горадзе Крупкi без газазабеспячэння заставалiся 5 кацельняў, 2 сярэднiя школы, 3 дзiцячыя дашкольныя ўстановы, 16 шматкватэрных жылых дамоў, 3 iнтэрнаты. Кацельныя прамысловых прадпрыемстваў былi пераведзены на альтэрнатыўныя вiды палiва, тэхналагiчны працэс вытворчасцяў не парушаны. Цяпер прычына аварыi ўстанаўлiваецца, адзначыла Настасся Клебан.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя на газаправодзе ў раёне Крупак лiквiдавана, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Мiнскага абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвыча
|
|