Аплата энергii стабiлiзавана
Iгар ГРЫШЫН
Летась арганiзацыi краiны дысцыплiнавана разлiчвалiся за спажытыя энергарэсурсы, паведамiлi ў Мiнэканомiкi. А стала гэта магчымым дзякуючы мерам, што прадпрымалiся на ўзроўнi беларускага ўрада.
Так, паводле iнфармацыi мiнiстэрства, спажыты арганiзацыямi прыродны газ за студзень—снежань мiнулага года аплачаны на ўзроўнi 100,8 працэнта. Што датычыцца спажытай электрычнай i цеплавой энергii, то ў гэты перыяд яна аплачана на ўзроўнi 100,3 працэнта. У разлiках спажыўцоў рэспублiкi ў студзенi—снежнi 2005 года за атрыманыя энергарэсурсы аплата грашыма, што паступiлi на разлiковыя рахункi газа- i электразабяспечваючых арганiзацый, ад агульнай аплаты за прыродны газ склала 96,5 працэнта (за студзень—снежань 2004 года — 83 працэнты), за электрычную i цеплавую энергiю адпаведна 91,5 працэнта (80,3 працэнта).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась арганiзацыi краiны дысцыплiнавана разлiчвалiся за спажытыя энергарэсурсы, паведамiлi ў Мiнэканомiкi. А стала гэта магчымым дзякуючы мерам, што
|
|