Рэзкае пахаладанне чакаецца ў суботу
Сяргей КУРКАЧ
У нядзелю месцамi — да мiнус 28
Апошнi ў сезоне паўночнаатлантычны цыклон, якi завiтае да нас у пятнiцу, прынясе на тэрыторыю Беларусi моцныя снегапады, месцамi з завiрухамi. Адразу ўслед за гэтым цыклонам у нашу краiну прыйдзе даволi халоднае паветра з боку поўначы Еўропы. Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, 3 лютага на большай частцы краiны тэмпература паветра на працягу сутак будзе трымацца ў межах ад мiнус 5 да плюс 1 градуса. А вось у паўночных раёнах Беларусi ў гэты дзень чакаецца панiжэнне тэмпературнага фону да 6—11 градусаў марозу. Сапраўды рэзкае панiжэнне тэмпературы паветра прагназуецца сiноптыкамi менавiта 4 лютага. У суботу пройдзе кароткачасовы снег, а тэмпература паветра на большай частцы краiны будзе трымацца ў межах 11—16 градусаў марозу, у Вiцебскай, на поўначы Мiнскай i Магiлёўскай абласцях — да мiнус 21 градуса, i толькi на поўднi Беларусi — прыкладна 5—10 градусаў марозу. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у нядзелю арктычныя маразы яшчэ ўзмацняцца, калi ўначы чакаецца 16—22 градусы марозу, месцамi пры праясненнях — да мiнус 25—28 градусаў, удзень — у большасцi раёнаў — мiнус 14—20 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю месцамi — да мiнус 28
|
|