10- i 20-рублёвак усё менш...
Iгар ГРЫШЫН
Аб’ём наяўных грошай у абароце летась у Беларусi павялiчыўся на 50,5 працэнта i на пачатак гэтага года склаў 2016,4 млрд рублёў, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч.
Згаданы рост адбыўся ў асноўным за кошт павелiчэння грашовых даходаў насельнiцтва. Разам з тым, удзельная вага дадзенага паказчыка ў рублёвай грашовай масе на пачатак года скарацiлася да 23,5 працэнта, што з’яўляецца самым нiзкiм значэннем сярод краiн СНД. Больш за ўсё ў абарачэннi знаходзiцца банкнот вартасцю па 50.000 рублёў: на пачатак гэтага года iх удзельная вага ў сумарным выражэннi складае 46,7 працэнта. Банкноты вартасцю Br100.000, Br20.000, Br10.000, Br5000 i Br1000 складалi адпаведна 5,7 працэнта, 27,1, 12,9, 5,1 i 1,6 працэнта. На долю iншых купюр прыходзiлася менш як 1 працэнт. За мiнулы год аб’ём банкнот, што знаходзяцца ў абарачэннi, вартасцю 50.000 рублёў павялiчыўся ў 2,2 раза, Br20.000 — у 1,2 раза, Br500, Br100 i Br50 — у 1,1 раза, а вось аб’ём банкнот вартасцю па 10 i 20 рублёў скарацiўся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ём наяўных грошай у абароце летась у Беларусi павялiчыўся на 50,5 працэнта i на пачатак гэтага года склаў 2016,4 млрд рублёў, паведамiў карэспандэн
|
|