Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў палажэнне аб свабодных мытных зонах, створаных на тэрыторыях СЭЗ
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня падпiсаў Указ № 66 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб свабодных мытных зонах, створаных на тэрыторыях свабодных эканамiчных зон».
Для забеспячэння належнага кантролю за перамяшчэннем тавараў у свабодных эканамiчных зонах у дакуменце ўведзена паняцце свабоднай мытнай зоны як тэрыторыi, вызначаны яе статус, патрабаваннi, якiм яна павiнна адпавядаць (у тым лiку наяўнасць агароджы, сiгналiзацыi, сродкаў вiдэаназiрання), парадак функцыянавання свабодных мытных зон, правы i абавязкi iх уладальнiкаў. Указ устанаўлiвае, што ў выпадку выяўлення фактаў учынення ўладальнiкам свабоднай мытнай зоны парушэнняў мытнага заканадаўства, а таксама невыкання або неналежнага выканання сваiх абавязкаў, правядзенне аперацый з таварамi можа быць забаронена, а свабодная мытная зона можа быць лiквiдавана. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня падпiсаў Указ № 66 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб свабодных мытных зонах, створаных на тэрыторыях св
|
|