У Расii на ўсiх участках па выбарах прэзiдэнта Беларусi сфармiраваны ўчастковыя камiсii
На ўсiх чатырох выбарчых участках па выбарах прэзiдэнта Беларусi, якiя ўтвораны на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi, завяршылася фармiраванне ўчастковых камiсiй. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў пасольстве Беларусi ў Расii.
У прыватнасцi, у склад камiсii ўчастка № 90, што размешчаны ў будынку беларускай дыпламатычнай мiсii ў Маскве, увайшлi 9 чалавек. Па 3 чалавекi ў складзе камiсiй на ўчастках № 91 i № 92, размешчаных, адпаведна, у аддзяленнях пасольства ў Санкт-Пецярбургу i Калiнiнградзе. Чатыры чалавекi ўключаны ў склад камiсii на ўчастку № 93 у аддзяленнi пасольства ў Краснадары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўсiх чатырох выбарчых участках па выбарах прэзiдэнта Беларусi, якiя ўтвораны на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi, завяршылася фармiраванне ўчастковых
|
|