Прэмiю iмя Бялынiцкага-Бiрулi атрымала настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры
Iлона IВАНОВА
Бялынiцкi райвыканкам прысудзiў спецыяльную прэмiю iмя вядомага мастака Вiтольда Бялынiцкага-Бiрулi настаўнiцы беларускай мовы i лiтаратуры Наталлi Сiмаковiч.
Яна атрымае прэмiю (580 тысяч рублёў) за эстэтычнае i духоўнае выхаванне маладога пакалення, а таксама за актыўную асветнiцкую дзейнасць. Наталля разам са сваiмi вучнямi ў сярэдняй школе № 2 Бялынiчаў чацвёрты год рэдагуе i выпускае школьную газету «Заранка». «Заранка» — што азначае «ранiшняя зорка» — пачыналася са звычайнай насценгазеты, але паступова пераўтварылася ў сродак масавай iнфармацыi малой формы i ўрэшце, жартуюць у раёне, заняла пачэснае месца «ўнучкi» раённай газеты «Зара над Друццю». «Заранка» выходзiць раз на месяц, артыкулы пра школьныя падзеi ў яе пiшуць па-беларуску дзецi. За прэмiяльныя грошы настаўнiца мяркуе абнавiць сваю тэхнiку, з дапамогай якой выпускаецца школьная газета. Прэмiя iмя Бялынiцкага-Бiрулi прысуджаецца ў Бялынiцкiм раёне апошнiя пяць гадоў, i яе лаўрэатамi, сярод iншых, былi мастачка Ларыса Журавовiч i журналiст Мiхась Карпечанка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бялынiцкi райвыканкам прысудзiў спецыяльную прэмiю iмя вядомага мастака Вiтольда Бялынiцкага-Бiрулi настаўнiцы беларускай мовы i лiтаратуры Наталлi Сi
|
|