21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржкантролем вернута ў даход 121,6 млрд рублёў...

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ГРЫШЫН

Размова iдзе аб сродках i матэрыяльных каштоўнасцях, якiя летась Камiтэтам дзяржкантролю былi спагнаны, вернуты i накiраваны ў даход дзяржавы. Акрамя таго, на дзяржпрадпрыемствах i ў бюджэтных арганiзацыях пастаўлена на ўлiк (даацэнена) аб’ектаў асноўных сродкаў на суму 772,8 млрд рублёў. Дзякуючы дзеянням Камiтэта зэканомлена больш за 23,6 млрд рублёў дзяржаўных сродкаў.

Гэтыя лiчбы агучвалiся на калегii Дзяржкантролю, дзе былi падведзены вынiкi работы кантрольнага органа ў мiнулым годзе i вызначаны задачы на гэты год. Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, за год органамi Камiтэта было праведзена 13,5 тыс. праверак. За дапушчаныя парушэннi Камiтэт прыцягнуў да адмiнiстрацыйнай адказнасцi 10570 правапарушальнiкаў, якiя былi аштрафаваны больш чым на 2 млрд рублёў, ад пасад вызвалены 399 чалавек. У праваахоўныя структуры органамi дзяржкантролю накiравана 332 матэрыялы, па якiх узбуджана 447 крымiнальных спраў. Дэпартаментам фiнансавых расследаванняў разгледжана 4034 крымiнальна-прававыя матэрыялы, узбуджана 1776 крымiнальных спраў, у суды накiравана 601 крымiнальная справа. Дэпартаментам фiнансавага манiторынга Камiтэта дзяржкантролю праведзена значная работа па выяўленню падазроных фiнансавых аперацый, матэрыялы па якiх былi накiраваны ў паваахоўныя органы (343 матэрыялы), па запытах фiнансавых разведак замежных дзяржаў (75), мiнiстэрствам i ведамствам (35).

У колькасным выражэннi паказчыкi 2005 года пераўзыходзяць даныя за 2004 год, што сведчыць аб рэзультатыўным вырашэннi задач, пастаўленых перад Камiтэтам. Мiж iншым, да лiку найбольш значных летась кантрольна-аналiтычных мерапрыемстваў у Камiтэце адносяць, напрыклад, праверку i аналiз абгрунтаванасцi тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi для насельнiцтва i выяўленне рэзерваў знiжэння затрат на iх аказанне; укараненне дзяржаўных сацыяльных стандартаў ...

Сярод галоўных задач — забеспячэнне жорсткага кантролю за своечасовым i належным выкананнем даручэнняў кiраўнiка дзяржавы, падрыхтоўка па вынiках кантрольна-аналiтычнай работы канструктыўных прапаноў па павышэнню эфектыўнасцi дзейнасцi прыярытэтных галiн эканомiкi; забеспячэнне сiстэмнага кантролю за захаваннем iнтарэсаў дзяржавы ў стратэгiчна важных для рэспублiкi i высокадаходных сферах i iнш. Таксама Камiтэтам будзе ўзмоцнены кантроль за рэалiзацыяй указанняў кiраўнiка краiны аб неабходнасцi дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату з мэтай забеспячэння рэальнага клопату аб людзях (укараненне сацыяльных стандартаў, прынцыпа «аднаго акна»).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размова iдзе аб сродках i матэрыяльных каштоўнасцях, якiя летась Камiтэтам дзяржкантролю былi спагнаны, вернуты i накiраваны ў даход дзяржавы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика