21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Марыя ХУДАЯ, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў: «Дабрабыт залежыць ад працавiтасцi»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Народны сход: напярэдаднi

Трэцi Усебеларускi народны сход пачнецца амаль праз месяц. Адным з яго ўдзельнiкаў будзе дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Марыя Худая. Карэспандэнт «Звязды» сустрэўся з Марыяй Мiкалаеўнай у Нясвiжы падчас абрання ўдзельнiкаў народнага форуму ад раёна.

— Марыя Мiкалаеўна, на трэцiм Усебеларускiм сходзе якiя пытаннi развiцця «свайго» раёна вы плануеце разгледзець?

— Наш раён адзiн з лепшых сельскагаспадарчых рэгiёнаў не толькi ў вобласцi, але i ў краiне. Таму адна з праблем, аб якой трэба гаварыць, датычыцца аграрнага сектара. Справа ў тым, што павелiчэнне кошту продажу прамысловай прадукцыi больш значнае ў параўнаннi з сельскагаспадарчымi таварамi. Таму трэба ўзнiмаць праблему набыцця кiраўнiкамi аграрных прадпрыемстваў большай самастойнасцi. Гэта актуальна не толькi для Нясвiжчыны...

— Вы былi ўдзельнiкам двух мiнулых народных сходаў. Якiя вынiкi можаце падвесцi?

— Вобласць стаiць на правiльным шляху. Выкананне рашэнняў другога Усебеларускага сходу, а ў прыватнасцi — сацыяльных стандартаў, дазволiла ўзняць усе паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця да ўзроўню 1990 года. I нават пераўзысцi лiчбы 1990-х гадоў. Прывяду прыклад: каля 70 працэнтаў беларусаў маюць сёння сярэднi ўзровень дабрабыту. Аб гэтым можна з гонарам гаварыць не толькi ў нашай краiне, але i за яе межамi.

Беларусы вельмi працавiтыя i таленавiтыя, i таму менавiта мы самi вызначаем далейшае жыццё краiны.

— Давайце звернемся да трэцяга Усебеларускага сходу. Што плануецца разгледзець?

— Галоўны прыярытэт — павелiчэнне канкурэнтаздольнасцi нашай прадукцыi. Беларусь павiнна выпускаць больш тавараў на экспарт. Трэба, каб да 2010 года, а можа, i раней, палова з усяго аб’ёму вырабленых тавараў прадавалася за мяжу. Адпаведна — аб гэтым мы гаварылi i на другiм сходзе — якасць прадукцыi залежыць ад навукова-тэхнiчнага прагрэсу, навукаёмiстых тэхналогiй, якiя павiнны ўжывацца ва ўсiх сферах эканомiкi.

Другi фактар датычыцца асабiста чалавека. Грамадскiя аб’яднаннi павiнны дапамагаць у выхаваннi асобы, прывучаць да адказнасцi — за сябе, за сваiх родных. Барацьба са шкоднымi звычкамi, дапамога адзiнокiм i хворым — вельмi патрэбная i актуальная зараз.

— А якiя сацыяльныя пытаннi будуць разгледжаны на сходзе?

— У першую чаргу будзем прымаць рашэннi наконт будаўнiцтва жылля.

— Зараз шмат гаворыцца пра бяспеку дзяржавы...

— Гэта трэцi галоўны фактар работы сходу. Бяспека нашай краiны залежыць ад перспектыў будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы. I народны сход дапаможа паскарэнню гэтага працэсу.

Гутарыў Дзмiтрый АЛЬФЕР.

Нясвiж—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэцi Усебеларускi народны сход пачнецца амаль праз месяц. Адным з яго ўдзельнiкаў будзе дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Марыя Худая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика