21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Навумаў «не хаваецца» ад народа

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Канферэнц-зала

Мiнiстр унутраных спраў перамяшчаецца ў «растанiраваным» службовым аўтамабiлi

Учора адбылася прэс-канферэнцыя мiнiстра ўнутраных спраў Беларусi Уладзiмiра Навумава.

Генерал Навумаў адзначыў, што, нягледзячы на павелiчэнне колькасцi злачынстваў (летась у нашай краiне было зарэгiстравана 195 тысяч злачынстваў, а гэта на 15,7 працэнта больш, чым у 2004 годзе), жыць у нашай краiне стала спакайней. Пра гэта, паводле слоў мiнiстра, сведчаць вынiкi анкетавання насельнiцтва, праведзенага мiлiцыяй у больш чым 60 населеных пунктах. У прыватнасцi, пра тое, што крымiнагенная сiтуацыя палепшылася, адзначыў кожны другi з апытаных мiнчан, кожны трэцi жыхар Гомельшчыны i Магiлёўшчыны, кожны чацвёрты ў сталiчнай вобласцi, кожны пяты ў Брэсцкай, Вiцебскай i Гродзенскай абласцях. У поўнай бяспецы ад злачынных замахаў адчуваюць сябе прыкладна 20 працэнтаў апытаных.

А на пытанне: «Як вы ацэньваеце дзейнасць мiлiцыi свайго горада?» каля 50 працэнтаў грамадзян адказалi «здавальняюча», 21,9 працэнта — «добра» i 9,2 працэнта паставiлi «двойкi».

Больш за палову рэспандэнтаў адзначылi, што не былi ахвярамi злачынстваў. Гэта, на думку мiлiцыi, з’яўляецца яшчэ адным важкiм доказам таго, што ў краiне назiраецца тэндэнцыя да змяншэння цяжкасцi вынiкаў здзяйсняемых злачынстваў i грамадскай бяспекi.

Рост злачыннасцi, паводле iнфармацыi кiраўнiка МУС, адбыўся за кошт павелiчэння колькасцi нязначных парушэнняў закона. Увогуле, больш за 65 працэнтаў усiх зафiксаваных летась злачынстваў — крадзяжы маёмасцi. Прычым нярэдка дапамагае злодзеям абчысцiць «аб’ект» халатнасць службовых асоб цi гаспадароў. Напрыклад, летась было зафiксавана 25 тысяч кватэрных крадзяжоў. Дык вось амаль у 3 тысячах такiх выпадкаў злачынцы мелi свабодны доступ у абрабаванае жыллё. Хтосьцi забыўся зачынiць дзверы, нехта паклаў ключы ад кватэры, дзе грошы ляжаць, пад дыванок цi ў паштовую скрынку, а некаторыя гаспадары самi запрасiлi ў госцi для вясёлага баўлення часу першых сустрэчных асоб з крымiнальнымi схiльнасцямi. Дарэчы, больш за палову кватэрных крадзяжоў летась было раскрыта. Увогуле, гэты самы галоўны паказчык эфектыўнасцi працы мiлiцыi ў мiнулым годзе iстотна палепшыўся. Прычым мiнiстр паведамiў, што летась было раскрыта шмат злачынстваў мiнулых гадоў, у тым лiку 56 забойстваў, 114 разбояў i 2,6 тысячы крадзяжоў маёмасцi. Чвэрць з гэтай «спадчыны» складаюць цяжкiя i асаблiва цяжкiя злачынствы.

У мiнулым годзе каля 1300 нашых суайчыннiкаў памерлi ў вынiку атручэння сурагатамi алкаголю. Прыкладна 240 тысяч грамадзян фiгуравалi ў мiлiцэйскiх пратаколах за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, у медыцынскiя выцвярэзнiкi змяшчалiся больш за 85 тысяч чалавек. У лячэбна-працоўныя прафiлакторыi былi накiраваны больш за 4 тысячы хранiчных алкаголiкаў, з якiх больш за 370 — жанчыны. Больш за 27 тысяч чалавек былi прыцягнуты да адказнасцi за выраб i продаж самагону, спынена дзейнасць 400 падпольных «мiнi-заводаў» па вырабу «сiвухi». За 2005 год мiлiцыяй было канфiскавана 743 тысячы лiтраў кантрабанднага спiрту, 83 тысячы лiтраў лiкёра-гарэлачнай прадукцыi, 310 тысяч лiтраў вiна, 67 тысяч лiтраў пiва, агульным коштам больш як 4,7 мiльярда рублёў. Уладзiмiр Навумаў запэўнiў, што кiраўнiцтва МУС будзе ва ўсiх iнстанцыях iнiцыяваць прыняцце заканадаўчага акта аб узмацненнi барацьбы з пьянствам.

Вядома ж, у рабоце органаў унутраных спраў, як напэўна, у любым iншым калектыве ёсць i пэўныя недахопы. У прыватнасцi, па звестках МУС, летась супраць работнiкаў мiлiцыi было ўзбуджана 300 крымiнальных спраў. Больш за палову з гэтых злачынстваў складаюць факты хабарнiцтва. Праўда, многiх «пярэваратняў» у пагонах мiлiцыянеры выявiлi ўласнымi сiламi. Увогуле, летась было пакарана каля 8 тысяч мiлiцыянераў. Пераважная большасць гэтых «штрафнiкоў» атрымала спагнаннi за нядобрасумленнае выкананне сваiх абавязкаў: халатнасць, хамства.

I яшчэ. Уладзiмiр Навумаў паказаў добры прыклад уладальнiкам аўтамабiляў з зацемненым шклом. Кiраўнiк МУС сам ездзiць у машыне з «растанiраваным» шклом i аддаў адпаведны загад падначаленым. Зараз паводле яго слоў у Мiнiстэрстве ўнутраных спраў няма нiводнай службовай машыны з танiраваным шклом.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр унутраных спраў перамяшчаецца ў «растанiраваным» службовым аўтамабiлi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика