Бабруйскi варыянт службы выратавання
Iлона IВАНОВА
У Бабруйску прыступiлi да стварэння службы «112». Тут упершыню ў Беларусi будзе апрабавана адзiная дзяжурная дыспетчарская служба.
«112» — гэта агульнаеўрапейскi тэлефонны нумар, па якiм трэба звяртацца з нагоды любых надзвычайных сiтуацый. Гэта як вядомая амерыканская служба выратавання «911». Бабруйскi варыянт «112» скаардынуе мiлiцыю, хуткую дапамогу, пажарную i газавую службы, а таксама аварыйныя падраздзяленнi горада — ад электрасетак да водаканала. Пiлотны праект адзiнай службы, плануецца, будзе рэалiзаваны ў наступным годзе. Цяпер жа, паводле слоў кiраўнiка Бабруйскага ўпраўлення МНС Iгара Кузьмянка, пачалася арганiзацыйная праца: у прыватнасцi, ствараюцца новыя прамыя лiнii сувязi i робiцца праграмнае забеспячэнне службы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску прыступiлi да стварэння службы «112». Тут упершыню ў Беларусi будзе апрабавана адзiная дзяжурная дыспетчарская служба
|
|