21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Простая мова

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КАЛІ Б ВЕДАЦЬ...

На тэрмометры — мiнус. Ды такi... На вулiцы — лепей не быць: небяспечна. Таму подбегам — на прыпынак, подбегам — у метро.

Народу ў яго набiлася, чарга каля кас. Займаю. Наперадзе...

Шырокая спiна ў светлым дубленым кажуху, норкавая шапка, кейс нейкi наварочаны... Але найперш (i яшчэ здалёку) — вытанчаны пах парфумы, разгублены твар: мужчына ўдумлiва разглядае iнтэр’ер, грошы ў сваiм партаманеце, людзей у натоўпе, стрэлкi на гадзiннiку... Урэшце (чарга падышла) падае ў акенца чырвонец.

— Вам што? — пытае касiрка.

— Бiлет...

— На праязны — гэтых грошай мала.

— Мне на работу заехаць... I назад. Машына не завялася.

Пакуль касiр падае жэтоны i адлiчвае здачу, пасажыр разгублена ўсмiхаецца, кажа, што ў метро — гадоў з пяць не ездзiў.

...Разам мы спускаемся ўнiз, разам заходзiм у вагон. Ён з ранейшай цiкавасцю разглядае людзей, людзi — яго.

Хоць нейкая карысць ад маразоў.


МЫ КАВАЛI?

Цяжкi выдаўся дзень i бясконца доўгi... А па той бок ночы (прыснуць не паспела) — «пiў-пiў-пiў» данеслася з вулiцы: спрацавала сiгналiзацыя ў нейкай з машын. Мяркуючы, што гаспадар хутка знойдзецца, спусцiцца ў двор, выключыць, накрыла вуха падушкай. Ды не тут тое было!

Прыйшлося ўстаць — зачынiць акно i ўсе форткi. У хаце стала цiшэй. Але ж горача, душна...

Паднялася яшчэ раз, адчынiла акно. Сiгналiзацыя — пранiзлiва, абрыдна, гучна — «пiўкала» далей.

Пад яе «акампанемент» (нiдзе ж не дзенешся!) палезлi ў голаў думкi. Пра тое як добра было б памяняць у кватэры вокны — паставiць шклопакеты (праз iх, кажуць, не прабiваецца нiякi холад i нiякi шум). Потым — узбiцца на грошы i купiць кандыцыянер. Уключыў бы яго вось зараз, — i дыхай, i спакойненька спi сабе — у халадку, цi ў цяпле, у чыстым паветры.

Следам, па звiлiнах «пагулялi» iмёны знаёмых, якiя ў сваiх кватэрах нейкiя «навароты» ўжо рабiлi i штосьцi маглi б параiць, потым — на памяць прыйшлi цэны-разлiкi, у якiя сумы гэта можа вылiцца.

I за iмi — бы сякера з-пад лаўкi — блiснула думка: наколькi ж чалавек залежны (асаблiва ў горадзе) — ад суседзяў (знiзу, зверху, збоку), ад машын, ад камунальнiкаў, ад магазiнаў, ад транспарту... Ад у-ся-го... I наколькi — у гэтым жа плане — лепей вяскоўцам. Прынамсi, чаго-чаго, а цiшынi ды свежага паветра ў iх хоць адбаўляй (да таго ж — «совершенно безвозмездно, т.е., задаром»). А калi ў хляве — карова i ў склепе бульба...

Да гэтых вось летнiх, даўнiх разважанняў вярнулi зусiм нядаўнiя — Калядныя маразы, бо ў кватэры, як нi задрайвалi ўсё, што толькi маглi, вышэй 15 градусаў тэмпература не паднялася.

...У вёсцы, ну згадзiцеся, наконаднi можна было яшчэ раз агледзець дом — нешта ўцяплiць, прыбiць, падсыпаць, заткнуць, а ў мiнус 30 («элементарна, Ватсан!») «лiшнi» раз прапалiць у печцы.

У горадзе (калi на нейкiя «навароты» грошай няма) выйсце адно — уключаць абагравальнiк цi газ i абыходзiцца без неабходнага: дыхаць, чым прыйдзецца.

НЯМА ДУРНЫХ?

«Как вы лодку назовете, так она и поплывет» — гэта пра яго — Аляксандра, бо ён сапраўды пераможца: за што нi возьмецца, — ўсё чыста зробiць. Да таго ж вялiзазны, дужы, смелы. Нi разу не чула, каб на нешта скардзiўся. А тут...

— Ну, надвор’ечка... Ну... З хаты выйшаў, — куртка, як на калку, у пальчатках рук не чую i ногi, як драўляныя. Ведама, мiнус 30. Не, думаю, няма дурных. Жонцы пазванiў, кажу: сёння ж купi мне сподняе.

...Згадзiцеся, акурат таксама — магла змерзнуць жонка. А вось пазванiць мужыку, сказаць: «Купi мне...»

Цiкава было б паглядзець, каб паслухаў...

АДЧУЙЦЕ РОЗНIЦУ

У тралейбусе месцаў свабодных няма. На адным з пярэднiх (тварам у салон) — дзяўчына, па мабiльнiку падрабязна расказвае некаму (вушы ж не заткнеш), як здавала экзамен сама, як потым зайшла Жанка, як выкладчык выгнаў з аўдыторыi Вiталiка, як...

Усё б нiчога (гэта некалi балбатун быў знаходкай для шпiёна, зараз — для аператараў мабiльнай сувязi: яны з паветра грошы бяруць), але ж побач — стаiць змарнелы, малады мужчына з палачкай. Трэба, як быццам, паклапацiцца аб iм, недзе пасадзiць... А з другога боку... Малады... Раптам пакрыўдзiцца?

Хвiлiн праз дваццаць дзяўчына, здаецца, нагаварылася i прыехала — устала, мужчына, цягнучы нагу i не хаваючы болей болю, з палёгкай сеў.

— Ну, чаму ж вы не сказалi, што стаяць не можаце? — абурылася кабета з сядзення насупраць. — Вам хто заўгодна месца саступiў бы.

— Ды камсамолка ж гэта... з мабiльнiкам... бачыла, — пачырванеў мужчына.

— Не-е, гэта не камсамолка была! — заўважыла кабета. Камсамолкi ў транспарце нiколi не садзiлiся.

У КАГО ШТО БАЛIЦЬ

Маразоў пад 30, сапраўды, даўно не было...

Чым нiжэй апускаецца слупок тэрмометра, тым болей стыне душа: лiчы, у кожным выпуску навiн — страшныя лiчбы ахвяр: гiнуць найперш п’яныя i беспрытульныя, абмарожваюць рукi i ногi. Да таго ж — недзе аварыi i парваныя трубы, недзе пажары. «Як вы? — пытаю ва ўсiх, каго даводзiцца бачыць i каму званiць.

— Ды нiчога. Нармальна ўсё, — спакойна дакладае сваяк з вёскi (чутнасць дрэнная. — Аўт.). — Бомжык толькi замерз.

— Божухна... Як?! I адкуль ён узяўся? — жахаюся я.

— Не ведаю. Можа, з лесу прыпоўз?

— I што — мёртвы?!

— Ну... Я дровы нёс, гляджу, ляжыць ля парога. Нагой паварушыў...

— Каго?!

— Дык я ж кажу: вожыка...

Фу-у! Камень з душы, бо толькi цяпер даходзiць, што расказвае ён не пра бомжыка (як пачула я)...

Але ж i вожыка шкада. Да болю.

Валянцiна ДОЎНАР

Ад яе ж... Шчыры дзякуй усiм, хто прачытаў нашу першую кнiгу з «Простаю мовай», хто напiсаў аб уражаннях: не вам казаць — найцяжэйшую работу рабiць лягчэй, калi ведаеш, што яна, хоць некаму ды патрэбна...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрмометры — мiнус. Ды такi... На вулiцы — лепей не быць: небяспечна. Таму подбегам — на прыпынак, подбегам — у метро
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика