За парушэнне правiлаў бяспекi заплацiлi жыццямi...
Сяргей РАСОЛЬКА
За суботу i нядзелю ў сталiчнай вобласцi адбылося 24 пажары, у агнi загiнулi два чалавекi.
Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, у вёсцы Ляды Чэрвеньскага раёна неасцярожнасць пры паленнi стала прычынай пажару ў прыватным жылым доме i гiбелi пенсiянера. Ад атручэння чадным газам пацярпела i яго ўнучка, якая прыехала на вяселле да сваячкi. У вёсцы Асавец Маладзечанскага раёна пажар адбыўся таксама ў доме пенсiянеркi. Дом гаспадынi быў адключаны ад электраэнергii за нявыплату. «Буржуйку», устаноўленую на падлозе, яна з сужыцелем палiла чым давядзецца — рыззём, галлём, рэшткамi плоту. Калi дым запоўнiў дом, мужчына прачнуўся. Гарэла падлога пад «буржуйкай». Гаспадыню ён дабудзiцца не змог, таму пайшоў па ваду, каб патушыць полымя. Гэтага часу хапiла, каб жанчына стала ахвярай «чырвонага пеўня».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За суботу i нядзелю ў сталiчнай вобласцi адбылося 24 пажары, у агнi загiнулi два чалавекi
|
|