Два падпалы за суткi ў гаспадарцы?
Сяргей РАСОЛЬКА
Двойчы на працягу менш чым сутак давялося выязджаць на тушэнне пажараў у СВК «Старобiнскi» выратавальнiкам-пажарным з Салiгорска.
Увечары ў гаспадарцы загарэлася сена. Полымя заўважылi работнiкi СВК i адразу ж патэлефанавалi па нумары «01». Увечары наступнага дня зноў паступiла паведамленне аб пажары з вёскi Лiстападавiчы Старобiнскага сельскага Савета. На гэты раз гарэла ўжо салома, прычым, за 100 метраў ад месца папярэдняга пажару. Непадалёку знаходзiлася яшчэ адно сховiшча, таму ўзнiкла пагроза i яго загарання. Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, да месца выклiку прыбылi 6 пажарных аўтацыстэрнаў i аўтамабiль сувязi i асвятлення. Узгараннi лiквiдавалi хутка, аднак потым тлеючую салому палiвалi яшчэ некалькi гадзiн. Згодна з папярэднiмi данымi, прычынай пажару стаў падпал: на месцы здарэння былi знойдзены сляды ад саней. Вiноўнiка ўстанаўлiвае следства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двойчы на працягу менш чым сутак давялося выязджаць на тушэнне пажараў у СВК «Старобiнскi» выратавальнiкам-пажарным з Салiгорска
|
|