21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Курыны грып дзiкiмi птушкамi не распаўсюджваецца?

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Версii

Iстэрыя вакол магчымай эпiдэмii курынага грыпу са штамам высокапатагеннага вiруса H5N1 набiрае моц з кожным днём. Асобныя сродкi масавай iнфармацыi за мяжой так «накруцiлi» грамадскую думку, што птушынае мяса ў шэрагу еўраазiяцкiх краiн стала на мяжы. Тыя ж iнфармацыйныя агенцтвы пужаюць нас веснавой мiграцыяй пералётных птушак. Але цi так усё страшна на самай справе? На пытаннi карэспандэнта «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Валянцiн МАЛIШЭЎСКI i выканаўчы дырэктар грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Беларусi» Аляксандр ВIНЧЭЎСКI.

— У сувязi з небяспекай пандэмii птушынага грыпу якiя дзеяннi Мiнпрыроды лiчацца мэтазгоднымi i неабходнымi?

Валянцiн Малiшэўскi:

— На тэрыторыi нашай краiны сёння ўведзены агульны манiторынг. У асобных рэгiёнах рэспублiкi iснуе некалькi месцаў, дзе вадаплаўная дзiкая птушка засталася на зiмоўку. У гэтых рэгiёнах мы дазволiлi адлавiць 3—5 птушак, а потым пад кантролем спецыялiстаў зрабiць выбарку крывi на праверку наяўнасцi вiруса грыпу. Зараз мы дакладна ведаем, што тыя птушкi, якiя засталiся зiмаваць на нашых водна-балотных угоддзях, цалкам чыстыя.

— Цi плануецца з боку Мiнпрыроды iнiцыяваць кампанiю аб суцэльнай забароне веснавога палявання на вадаплаўных птушак, якiя будуць мiгрыраваць праз нашу тэрыторыю?

— Блiжэй да вясны нашы эксперты пачнуць больш дакладна адсочваць усю iнфармацыю па гэтай тэме. Разам з тым спецыялiсты арнiталагiчнай службы лiчаць, што хворая птушка да нас не даляцiць, або стане ахвярай драпежнiкаў. З другога боку, праз нашу тэрыторыю пралягае некалькi шляхоў мiграцыi птушак. Вясной птушкi паляцяць з боку Украiны, а таксама з Польшчы i Чэхii. Калi ў гэтых краiнах будуць зафiксаваны першыя выпадкi захворвання птушак на высокапатагенны штам грыпу H5N1, тады мы сумесна з iншымi структурамi пачнём калегiяльна выпрацоўваць неабходныя меры перасцярогi. Пакуль што ў нас няма адназначнага меркавання наконт суцэльнай забароны веснавога палявання. Калi становiшча ў нашых суседзяў стане сапраўды складаным, то паляванне будзе забаронена.

На маю думку, дзiкiя птушкi да гэтай праблемы нейкiмi зацiкаўленымi структурамi наўмысна «прыцягнуты за вушы». Хутчэй за ўсё курыны вiрус рухаецца дзякуючы запланаванай дыверсii камерцыйных карпарацый, якiя вырашылi такiм чынам знiшчыць курыную iндустрыю асобных краiн.

— Наколькi вядома, вы былi першым iнiцыятарам поўнай забароны веснавога палявання на птушак у сувязi з магчымай эпiдэмiяй курынага грыпу...

Аляксандр Вiнчэўскi:

— Адразу заўважу, сёння арнiтолагi еўрапейскiх краiн прыйшлi да высновы, што дзiкiя птушкi да распаўсюджвання курынага грыпу высокапатагеннага штама H5N1 нiякага дачынення не маюць. Упэўненасць у гэтым у арнiтолагаў складваецца на падставе навуковага аналiзу распаўсюджвання вiруса, пачынаючы з 1997 года. Шмат аналiтычнай iнфармацыi спецыялiсты атрымалi летась, калi назiралася магутная хваля развiцця сiтуацыi па курынаму грыпу. Тады курыны грып быў зафiксаваны ў свойскiх птушак у шэрагу рэгiёнаў Расii, Румынii, Украiны i Турцыi. Ад гэтай хваробы загiнулi толькi людзi ў Турцыi. Зараз вядома, што ў гэтай краiне загiнулi дзецi, якiя гулялi з трупамi мёртвых птушак. Гэта датычыцца ўзроўню бытавой культуры асобнага рэгiёна. На мой погляд, зараз сродкi масавай iнфармацыi, у першую чаргу, павiнны весцi растлумачальную акцыю па выкананню элементарных правiлаў санiтарна-гiгiенiчнай перасцярогi вясковых жыхароў, работнiкаў птушкафабрык i паляўнiчых.

Пералётныя птушкi, якiя быццам бы неслi вiрус курынага грыпу, на зiму пераляцелi ў Афрыку, якая была найменш падрыхтавана да лакалiзацыi хваробы. Птушкi там жывуць у вельмi вялiкай колькасцi, i ў рэгiёне амаль цалкам адсутнiчаюць санiтарна-гiгiенiчныя пасты. Але нам сёння вядома, што ў Афрыцы не зафiксавана нiводнага выпадку гiбелi курэй цi качак. Чаму?

— На ваш погляд, гэты вiрус мае камерцыйныя каранi?

— Так. Краiны Афрыкi не iмпартуюць мяса птушкi з iншых краiн. У краiн гэтага рэгiёну няма грошай, каб купляць iншаземную птушку цi дарагiя складаныя кармы. Па нашаму меркаванню, кропкi распаўсюджвання курынага грыпу не супадаюць з мiграцыйнымi шляхамi дзiкiх пералётных птушак. Распаўсюджанне вiруса назiраецца ўздоўж чыгуначных магiстраляў i аўтамабiльных трас буйнатанажнага транспарту.

— А як наконт веснавога палявання?

— Як прыродаахоўная грамадская арганiзацыя мы былi заўсёды супраць веснавога палявання. Калi кiраўнiкi адпаведных структур вырашаць забаранiць цi абмежаваць паляванне на вадаплаўную птушку толькi ў сувязi з небяспекай распаўсюджвання курынага грыпу... Забарона павiнна мець выбiральны характар, бо iнакш краiна можа часткова страцiць замежных турыстаў i паляўнiчых.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iстэрыя вакол магчымай эпiдэмii курынага грыпу са штамам высокапатагеннага вiруса H5N1 набiрае моц з кожным днём
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика