21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожнаму свае 90х60х90, або Гэткая недасягальная «залатая сярэдзiна»?

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Фiгурныя» страсцi

Прынята лiчыць, што прыгажосць увогуле, а твару i цела ў прыватнасцi — ёсць гармонiя, баланс, «залатая сярэдзiна». У рэшце рэшт — гэта ёсць iдэал. За надзвычай рэдкiм выключэннем стаць «iдэальным» можна з дапамогай неверагодных намаганняў, упартай працы ў двух напрамках. З аднаго боку, неабходна ўдасканальваць цела, з другога — умацоўваць дух. Цiкава, што адно другое цудоўна дапаўняе.

Не абавязкова ўсе стануць на шлях дасягнення гармонii, аднак калi такое жаданне ўзнiкла, то як тут у прамым сэнсе не падарваць здароўе? Ад якiх мiфаў трэба пазбавiцца? Што кажуць пра «залатую сярэдзiну» спецыялiсты? Аб гэтым спытаем у загадчыцы кафедры эндакрыналогii Беларускай медыцынскай акадэмii пасля-дыпломнай адукацыi, прафесара Ларысы ДАНIЛАВАЙ.

– Ларыса Iванаўна, паколькi дадзенае iнтэрв’ю мае на мэце пацвердзiць цi абвергнуць шырокараспаўсюджаныя думкi, дазвольце кожнае пытанне пачынаць словамi «цi праўда, што...». Такiм чынам, цi праўда, што канстытуцыю цела нельга «перамагчы»?

— У глабальным сэнсе сапраўды нельга. Аднак падкарэкцiраваць — можна. Скажам, чалавек гiперстэнiчнага складу з дапамогай нават агрэсiўных метадаў галадання нiколi не стане танклявым, астэнiчным — толькi нашкодзiць здароўю. Адначасова, калi вы ведаеце свае асаблiвасцi, можна не дапусцiць атлусцення, захаваць здароўе i радасць жыцця. У многiх краiнах свету рэалiзуюцца спецыяльныя агульнаадукацыйныя праграмы для школьнiкаў, якiя тлумачаць, што варта лiчыць нормай i прыгажосцю. Мяркуецца, што культывацыя вобразу худасочных прыгажунь астэнiчнага целаскладу негатыўным чынам адбiваецца на здароўi новага пакалення. Для кожнага ўзроставага перыяду i асноўных варыянтаў целаскладу iснуюць свае нормы i гэта зусiм не «90x60x90».

— Цi праўда, што есцi неабходна тое, што расце на тэрыторыi твайго пражывання? Калi так, то што рабiць таму, хто шмат падарожнiчае або пераязджае жыць на iншы кантынент?

— Iснуе вядомае выказванне нутрыцыёлагаў, згодна з якiм падчас змены краiны пражывання дзеля захавання якасцi здароўя варта захаваць i характар харчавання, характэрны для свайго народа, мясцовасцi i г.д. Мiж тым лад жыцця большасцi людзей стаў iнтэрнацыянальна аднатыповым. Мы назiраем перавагу жывёльных тлушчаў i лёгкiх у засваеннi вугляводаў на фоне знiжэння фiзiчнай актыўнасцi. Таму i рэкамендацыi носяць часцяком агульны характар — павялiчваць фiзiчную актыўнасць, прычым мiнiмальная павiнна складаць 30 хвiлiн хады у дзень хуткiм крокам, абмежаванне жывёльных тлушчаў, знiжэнне агульнага каларажу ежы разам з павелiчэннем у рацыёне натуральных антыаксiдантаў, мiкраэлементаў, клятчаткi ў выглядзе агароднiны i фруктаў.

— Цi праўда, што простая ежа лепш за складаныя, вытанчаныя стравы?

— Калi пад вытанчанымi стравамi разумець штодзённы рацыён або частае ўжыванне вяндлiны, прыпраў, высокакаларыйных соусаў, смажанага мяса i г.д., то, сапраўды, адказ будзе станоўчым. Рэкамендацыi па метадах прыгатавання ежы тлумачацца тым, што пры вельмi высокай тэмпературы апрацоўкi прадуктаў з выкарыстаннем у тым лiку алеяў, узрастае ўтварэнне высока мутагенных рэчываў — канцэрагенаў. Адсюль паходзiць i яшчэ адна рэкамендацыя — мiнiмiзаваць колькасць разаграванняў ежы.

Пад простай ежай разумеюць не смажаную, а вараную цi параную, з дастатковай колькасцю ў рацыёне каш ды круп з ашчаднай апрацоўкай, паколькi карысныя рэчывы застаюцца ў абалонцы зерня, зяленiва ў выглядзе цыбулi, салатаў, капусты, у тым лiку квашанай, рэдзькi, морквы, буракоў. Вострая ежа, марынады, прыправы стымулююць апетыт, значыць, iх рэкамендуюць абмяжоўваць, не маючы на ўвазе iншыя аспекты iх уплыву на страўнiкава-кiшачны тракт.

— Цi праўда, што праблема пераядання i, як следства, лiшняй вагi ўласцiва людзям, але не жывёлам?

— Няпраўда. У многiх жывёл — ваўкоў, сабак, iльвоў i iншых адсутнiчае пачуццё насычэння. Жывёлы, якiя трапляюць у штучныя ўмовы пражывання — заапарк, у дом чалавека — таксама сутыкаюцца з праблемай атлусцення. Проста адказнасць у дадзенай сiтуацыi нясе чалавек — гаспадар. Дарэчы, апошнiм часам у шэрагу краiн Еўропы ствараюцца ветэрынарныя клiнiкi для хатнiх жывёл з атлусценнем.

— Цi праўда, што амаль кожны другi ў нашай краiне набiрае лiшнюю вагу?

— Калi гаварыць пра ўзроставую групу старэйшых за 35—40 гадоў, то прыкладна так i ёсць. Гэта лёгка разлiчыць на падставе iндэкса масы цела — вагу ў кiлаграмах падзялiце на рост у метрах у квадраце. Ад 25 да 29,9 кг/м2 сведчаць аб залiшняй вазе, а звыш 30 кг/м2 — аб атлусценнi. Варта заўважыць, што прамой залежнасцi памiж велiчынёй iндэкса масы цела i стартам захворванняў, якiя асацыiруюцца з залiшняй вагой, няма. Для некага дастаткова i нязначнага павелiчэння вагi, каб праявiўся цукровы дыябет, артэрыяльная гiпертэнзiя i г.д., а для некага — не дастаткова. Аднак, як правiла, пры iндэксе масы цела звыш 35 кг/м2 праблемы пачынаюцца ва ўсiх.

Неабходна заўважыць, што з узростам актыўнасць метабалiчных працэсаў знiжаецца i неабходнасцi ў былой колькасцi калорый i спажыўных рэчываў няма. Калi энергетычны матэрыял пераважае над расходамi, вага павялiчваецца. Веданне асаблiвасцяў здаровага старэння i абмежаванне каларажу дазваляе кантраляваць сiтуацыю.

— Цi праўда, што мы шмат ядзiм, але маем пры гэтым дэфiцыт вiтамiнаў i мiкраэлементаў?

— Калi мы харчуемся неразнастайна, у нашым штодзённым рацыёне абмежавана колькасць садавiны і гароднiны, то так.

— Цi праўда, што некаторыя прадукты неабходна ўжываць штодня?

— Штодня ў рацыён павiнны ўваходзiць вугляводы, якiя павольна засвойваюцца, бялкi i тлушчы, крынiцай якiх могуць быць розныя прадукты ў розных спалучэннях. Многiя прадукты ўтрымлiваюць у сваiм складзе i вугляводы, i бялкi, i тлушчы, а таксама мiкраэлементы i вiтамiны. Проста суадносiны гэтых кампанентаў бываюць рознымi, што ўлiчваецца падчас складу рацыёна. Вельмi важны штодзённы прыём клятчаткi, натуральнай крынiцы вiтамiнаў i мiкраэлементаў, якiмi з’яўляюцца фрукты i гароднiна.

Асноўнай крынiцай вугляводаў можа быць макарона з цвёрдых сартоў пшанiцы або кашы — пярловая, грэчневая, аўсяная, рысавая, а таксама гароднiна — бульба, морква, капуста, буракi i г.д. Магчымы дапаўненнi ў выглядзе ржанога хлеба, а лепей — грубага памолу цi з вотруб’ем. Пры гэтым важна ўлiчваць сумарны калараж, калi неабходна кантраляваць сваю вагу i яе змяненнi. Для здаровага чалавека пажаданы разнастайны рацыён, без жорсткiх абмежаванняў для камбiнацыi прадуктаў. Падчас некаторых захворванняў фармiруецца абмежаванне, напрыклад, выдаленне з рацыёну рыбы i малака.

Чым больш разнастайны рацыён не столькi нават дня, колькi тыдня, тым вышэй верагоднасць засваення неабходнага набору рэчываў.

— Цi праўда, што вугляводы i тлушчы можна абмяжоўваць, але нельга выдаляць увогуле?

— Праўда. Вугляводы з’яўляюцца асноўнай i найбольш фiзiялагiчнай крынiцай энергii. Тлушчы — не толькi высокаэнергетычныя (1 грам — 9 кiлакалорый), яны з’яўляюцца асноўнай крынiцай тлушчарастваральных вiтамiнаў А, Е, Д i К, фармiруюць пачуццё насычэння, уплываюць на перыстальтыку i прадукцыю шэрага гармонаў у страўнiкава-кiшачным тракце.

— Цi праўда, што з ежай немагчыма атрымаць усе неабходныя спажыўныя рэчывы?

— На самай справе няпраўда. Iншая справа, што часам гэтага цяжка дасягнуць, паколькi патрабуецца вялiкая разнастайнасць прадуктаў. З-за абмежаванняў у каларажы таксама фармiруюцца дэфiцыты. Так, сутачная доза кальцыю, неабходная дарослай жанчыне, утрымлiваецца ў 1 лiтры малака або ў 40 грамах цвёрдага сыру, якiя ў сваю чаргу ўтрымлiваюць прыкладна 350 i 150 кiлакалорый адпаведна.

Збалансаванае разнастайнае харчаванне з высокiм утрыманнем свежай садавiны і гароднiны, мясам, крупамi i макаронай з цвёрдых сартоў пшанiцы з’яўляецца аптымальнай крынiцай бялкоў, тлушчаў i вугляводаў, мiнеральных рэчываў i антыаксiдантаў, вiтамiнаў. У медыцынскай лiтаратуры выкарыстоўваецца тэрмiн «мiжземнаморская дыета» як сiнонiм аптымальнай па складу, здаровай ежы.

— Цi праўда, што на фоне залiшняй вагi развiваецца мноства розных захворванняў?

— Сапраўды так. У кожнага чалавека — свае рызыкi, якiя залежаць як ад спадчыннасцi, так i ад яго ладу жыцця, як ад шкодных звычак, так i ад прафесiйнай шкоднасцi i заўсёды — ад характару харчавання i фiзiчнай актыўнасцi. Дарослы чалавек павiнен ведаць свой цiск, цi ёсць у яго лiшняя вага, якiя захворваннi былi ў бацькоў i блiжэйшых сваякоў. Калi лiчбы артэрыяльнага цiску вышэй за 140 на 85, няхай i эпiзадычна, калi ў сям’i былi выпадкi iнфаркта мiякарда, iнсульты, асаблiва ў маладым узросце, цукровы дыябет другога тыпу, то варта звярнуць пiльную ўвагу на сваю вагу i рухомасць.

Больш хуткае бiялагiчнае старэнне, развiццё атэрасклерозу, цукровага дыябету другога тыпу i рызыкi сасудзiстых катастроф асацыяваныя з павелiчэннем вагi, што адлюстроўвае стандартны паказчык — iндэкс масы цела. З атлусценнем таксама ўзрастаюць рызыкi некаторых вiдаў рака — тоўстай кiшкi, нырак, стрававода, а ў жанчын — таксама i рака малочнай залозы, эндаметрыя ў менапаўзе.

— Цi праўда, што некаторыя прадукты харчавання, ананас, напрыклад, перашкаджаюць усмоктванню тлушчаў?

— Любая клятчатка перашкаджае ўсмоктванню тлушчаў.

— Цi праўда, што з узростам мы асуджаныя на павелiчэнне аб’ёмаў?

— Гэта характэрна для многiх людзей. Тлумачыцца гэта знiжэннем iнтэнсiўнасцi метабалiчных працэсаў, а таксама фармiраваннем ў некаторых выпадках iнсулiнарэзiстэнтнасцi. Справа ў тым, што нягледзячы на нармальныя цi павышаныя канцэнтрацыi iнсулiну ў крывi, парушаецца яго бiялагiчнае дзеянне ў арганiзме, што i праяўляецца негатыўнымi змяненнямi з боку вельмi многiх працэсаў.

— Цi праўда, што набраных падчас цяжарнасцi кiлаграмаў вельмi цяжка пазбавiцца?

— Цяжарнасць i грудное ўскормлiванне звязаны з сур’ёзнымi гарманальнымi i метабалiчнымi змяненнямi ў арганiзме, скiраванымi на забеспячэнне нармальнага працякання гэтых важных працэсаў. Падскураныя назапашваннi тлушчу — гэта запасы на непрадказальны выпадак. Таму абмен мяняецца так, каб найбольш эфектыўна рабiць запасы энергii дзеля галоўнай мэты — нараджэння i выкормлiвання дзiцяцi.

У пасляродавым перыядзе на фоне лактацыi змяняецца прадукцыя гармонаў, адказных за анабалiчныя працэсы, арганiзм «робiць запасы энергетычнага матэрыялу» ў выглядзе тлушчавых адкладанняў. Ведаючы асаблiвасцi пасляродавага перыяду, важна не набiраць значныя лiшкi вагi, якiя пасля сапраўды няпроста скiнуць, тым больш, i асноўны абмен таксама змяняецца — ужо не такi, як у юным узросце. Мiж тым размова аб немагчымасцi аднавiцца пасля завяршэння груднога кармлення — беспадстаўная для абсалютнай большасцi жанчын. У складаных выпадках патрэбны сур’ёзныя намаганнi, скiраваныя на паступовую страту вагi на працягу досыць працяглага часу. Тэмпы знiжэння вагi — не больш за 3 кiлаграмы ў месяц. Патрэбны своечасовыя кансультацыi спецыялiста, i пры неабходнасцi — лячэнне эндакрынных i iншых парушэнняў.

— Цi праўда, што дыеты даюць толькi кароткачасовы эфект?

— Праўда. Важна не тое, наколькi знiжана вага ўмомант, а як чалавек здольны працяглы час захоўваць яе, не колькi кiлаграмаў страчана, а як доўга вынiк застаецца стабiльным. Патрэбны пэўны час для нейраэндакрынных працэсаў, адказных за падтрымку баланса памiж запасамi энергетычнага матэрыялу для арганiзма ў выглядзе тлушчавых адкладанняў, спажываннем i расходам энергii. Як правiла, гэты перыяд працягваецца звыш паўтара года.

— Цi праўда, што галаданне нясе толькi шкоду?

— Ва ўсiм свеце традыцыйная медыцына адмоўна ставiцца да абсалютнага галадання як да спосабу знiжэння вагi. Прызнана i даказана неаспрэчная перавага харчавання з абмежаваннем сутачнай колькасцi калорый ў параўнаннi з галаданнем у справе дасягнення нармалiзацыi вагi i аздараўлення арганiзма. Рэзкi зварот да больш высокiх лiчбаў вагi — характэрны вынiк прымянення метаду абсалютнага голаду. Арганiзм як бы спрабуе зрабiць запасы на наступны iспыт голадам. Гэтыя вельмi тонкiя нейраэндакрынныя механiзмы метабалiчных змяненняў досыць актыўна вывучаюцца i ўдакладняюцца ў апошняе дзесяцiгоддзе.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынята лiчыць, што прыгажосць увогуле, а твару i цела ў прыватнасцi — ёсць гармонiя, баланс, «залатая сярэдзiна». У рэшце рэшт — гэта ёсць iдэал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика