Растанiруйце, хлопцы, «жалезных коней»!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Зусiм мала часу засталося да ўступлення ў сiлу палажэння новых Правiлаў дарожнага руху, якое датычыць танiроўкi шыбаў транспартных сродкаў.
Упраўленне Дзяржаўнай аўтаiнспекцыi Беларусi нагадвае, што з 1 красавiка ўвогуле забаронена эксплуатацыя транспартных сродкаў з зацемненым лабавым шклом. Таксама нельга будзе ўдзельнiчаць у дарожным руху аўтамабiлям, у якiх прапушчальнасць святла пярэднiх бакавых шыбаў складае менш за 70 працэнтаў, астатнiх — менш за 60 працэнтаў. Дарэчы, новыя патрабаваннi да танiроўкi шкла аўтамабiляў ужо прад’яўляюцца пры праходжаннi тэхнiчнага агляду транспартных сродкаў. Так што ўладальнiкам «жалезных коней», якiя не адпавядаюць гэтым стандартам, Дзяржаўтаiнспекцыя раiць тэрмiнова «асвятлiць» цi замянiць шыбы, а не адкладваць вiзiт у майстэрню да 1 красавiка. Таму, хто спознiцца, давядзецца заплацiць штраф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зусiм мала часу засталося да ўступлення ў сiлу палажэння новых Правiлаў дарожнага руху, якое датычыць танiроўкi шыбаў транспартных сродкаў
|
|