21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чарнобыль: як яно было

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зiновiй ПРЫГОДЗIЧ

Рэха балючай бяды

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 26, 27 і 28 красавіка.)

Субяседнiкi — Герой Сацыялiстычнай Працы, лаўрэат Ленiнскай прэмii, акадэмiк Мiкалай Аляксандравiч БАРЫСЕВIЧ i дырэктар Iнстытута радыяцыйнай бяспекi «Белрад», член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii Беларусi Васiль Барысавiч НЕСЦЯРЭНКА

КАРЭСПАНДЭНТ:

— А цяпер я хачу вас папрасiць, каб вы ахарактарызавалi цяперашнюю сiтуацыю ў нашых паўднёвых раёнах i якiя там прымаюцца захады па ахове здароўя людзей.

БАРЫСЕВIЧ М.А.:

— Ну гэта па часцi Васiля Барысавiча. Ён больш у курсе справы, бо я з сярэдзiны 1987 года працаваў ужо ў Маскве i непасрэдна чарнобыльскiмi праблемамi не займаўся.

НЕСЦЯРЭНКА В.Б.:

— Трэба сказаць, што нашы намаганнi ўсё ж не былi дарэмнымi. Сiтуацыя за гэтыя гады ў забруджаных раёнах змянiлася да лепшага. У чыстыя раёны было адселена каля 140 тысяч чалавек i яшчэ амаль 200 тысяч пераехала самастойна.

У тых жа раёнах, дзе дазвалялiся сельскагаспадарчыя работы, былi праведзены аграхiмiчныя мерапрыемствы — унясенне дадатковай колькасцi мiнеральных угнаенняў, якiя садзейнiчалi змяншэнню да 10 разоў пераходу радыенуклiдаў з глебы ў раслiны. За кошт фiнансаў Дзяржпраграмы былi акультураны пашы i сенажаці. Вельмi эфектыўнай мерай для змяншэння радыяцыйнага забруджвання малака з’яўляецца прымяненне камбiкармоў з сарбентамi.

Увесь гэты час актыўна працавалi вучоныя. Вясной 1989 года быў створаны Навукова-тэхнiчны цэнтр радыяцыйнай бяспекi, якi праз два гады стаў Iнстытутам радыяцыйнай бяспекi «Белрад». Менавiта супрацоўнiкамi гэтага iнстытута быў распрацаваны дазiметр новага пакалення «Сасна» i арганiзаваны яго выпуск на прыборабудаўнiчых заводах Гомеля, Рэчыцы, Барысава.

Акрамя таго «Белрад» распрацаваў i вырабiў больш за 1000 надзейных i высокаадчувальных радыяметраў для радыеметрычных службаў Мiнсельгасхарча i Белкаапсаюза.

З дапамогай Камчарнобыля Iнстытутам «Белрад» было створана ў Гомельскай, Магiлёўскай i Брэсцкай абласцях пры школах i сельскiх саветах 370 грамадскiх цэнтраў радыяцыйнага кантролю за прадуктамi харчавання.

Усё гэта, безумоўна, прынесла свае станоўчыя вынiкi.

Аднак нельга сказаць, што бяда ўжо засталася ззаду. Вынiкi катастрофы будуць выяўляцца яшчэ многiя i многiя гады. Спраўляцца з гэтым адной Беларусi надзвычай цяжка. Мiж тым, эканамiчная дапамога ад iншых дзяржаў мiзэрная. Мы фактычна засталiся адзiн на адзiн з чарнобыльскай бядой.

Пэўную дапамогу нашым людзям аказваюць грамадскiя арганiзацыi — Чарнобыльскiя iнiцыятывы, добраахвотныя фонды Германii, Англii, Iталii, Iспанii, Iрландыi, Францыi, Швейцарыi, Аўстрыi, Бельгii, Японii i iншых краiн.

Так, дзякуючы дапамозе Чарнобыльскiх iнiцыятаў, Iнстытуту «Белрад» удалося стварыць 7 мабiльных лабараторый са спектрометрамi для даследавання дзяцей у чарнобыльскiх рэгiёнах. А сумесна з нямецкiм фармацэўтам доктарам Юргенам супрацоўнiкi «Белрада» распрацавалi пекцiнавы напой «Вiтапект» з вiтамiнамi i мiкраэлементамi i атрымалi ў 2000 годзе сертыфiкат Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi. Напой гэты просты для вырабу, танны па цане i надзвычай эфектыўны для здароўя. Дастаткова сказаць, што пры рэгулярным ужываннi ён у 3—5 разоў знiжае ў дзяцей гадавую дозавую нагрузку. I што асаблiва важна: пры вывадзе з арганiзма цяжкiх металаў i радыенуклiдаў у крывi захоўваецца баланс жыццёваважных элементаў.

Задача цяпер заключаецца ў тым, каб арганiзаваць больш шырокае даследаванне дзяцей i наладзiць масавы выпуск пекцiнавага напою «Вiтапект», якi карысны не толькi для дзяцей, але i для дарослых.

З такой прапановай я выступiў нядаўна ў нашым Нацыянальным сходзе падчас парламенцкiх слуханняў па праблемах Чарнобыля. Мяне парадавала, што прэм’ер-мiнiстр С. Сiдорскi, якi прысутнiчаў на слуханнях, з зацiкаўленасцю ўспрыняў гэтыя прапановы i абяцаў падтрымку.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Субяседнiкi — Герой Сацыялiстычнай Працы, лаўрэат Ленiнскай прэмii, акадэмiк Мiкалай Аляксандравiч БАРЫСЕВIЧ i дырэктар Iнстытута радыяцыйнай бяспекi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика