Калi цябе не чакаюць...
Аляксандр ПУКШАНСКI
Пасялковыя, сельскiя i гарадскiя саветы дэпутатаў Вiцебскай вобласцi сумесна з выканаўчымi ўладамi рэгiёна вырашылi ўзмацнiць работу па прафiлактыцы маладзёжных «негатыўных з’яў». Штомесячна на вёсцы члены адпаведных камiсiй сельскiх i пасялковых выканкамаў будуць разбiрацца, чым канкрэтна дапамагчы «асацыяльным» сем’ям i як своечасова аказаць дапамогу дзецям, якiя там выхоўваюцца.
У новым навучальным годзе ў школах i каледжах павiнны пачаць працу сацыяльныя педагогi, псiхолагi i кiраўнiкi гурткоў (калi такiх спецыялiстаў там няма). Для кожнага «цяжкага» плануецца распрацаваць iндывiдуальную праграму адаптацыi ў грамадстве. Абласному ўпраўленню аховы здароўя даручана павялiчыць колькасць падлеткавых урачоў-нарколагаў. Кiраўнiкi дэпутацкага корпуса патрабавалi ад начальнiкаў аддзелаў унутраных спраў i iнспекцый па справах непаўналетнiх лепш выконваць свае абавязкi па рабоце з «цяжкiмi падлеткамi». Апошнiя, мiж iншым, вельмi добра перавыхоўваюцца падчас знаходжання ў ваенна-патрыятычных летнiках, таму вайсковыя часцi, i выратавальнiкi, і падраздзяленнi ўнутраных спраў i далей будуць займацца гэтай дзейнасцю. У мiнулым годзе 8 працэнтаў ад агульнай колькасцi злачынстваў учынiлi непаўналетнiя. У параўнаннi з 2004-м, узровень дзiцячай злачыннасцi зменшыўся. Але ж гэта не вельмi супакойвае — у iдэале непаўналетнiх забойцаў не павiнна быць наогул. Мiж тым, у 2005-м рашэннямi судоў больш за 600 бацькоў былi пазбаўлены бацькоўскiх правоў, тысячы дзяцей знаходзяцца ў 25 сацыяльных прытулках, што працуюць на тэрыторыi вобласцi. На жаль, большасць з iх дома нiхто з родных не чакае....
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасялковыя, сельскiя i гарадскiя саветы дэпутатаў Вiцебскай вобласцi сумесна з выканаўчымi ўладамi рэгiёна вырашылi ўзмацнiць работу па прафiлактыцы м
|
|