21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыслухайся да цела

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iна АРЭХАВА

Мы неаднаразова пiсалi пра цесную ўзаемасувязь духоўнага i фiзiчнага здароўя чалавека. Са старажытных часоў лекарам i жрацам было вядома тое, што зараз даказала сучасная навука — негатыўныя эмоцыi, дэструктыўныя думкi, дэпрэсii разбураюць не толькi душу, але i цела. Чалавек, якi адчувае сябе няшчасным, бачыць свет чорна-шэрым, рэагуе толькi адмоўна i крытычна на ўсе праявы жыцця, не будзе здаровым фiзiчна. Пры негатыўным, дэпрэсiўным настроi ў чалавека панiжаецца iмунiтэт, да яго пачынаюць «чапляцца» самыя розныя хваробы. I наадварот: настрой на пазiтыў, уменне радавацца жыццю дапамагае пераадолець нават самую страшную хваробу.

Вялiкае значэнне для нашага здароўя мае гармонiя думак, жаданняў i дзеянняў (адчуў — падумаў — зрабiў). Раней, у старажытнасцi, нашы продкi былi больш адкрытымi i прастадушнымi, яны жылi блiжэй да прыроды i падпарадкоўвалiся яе гарманiчным рытмам. Сучасны чалавек з дзяцiнства вучыцца думаць адно, гаварыць другое, рабiць трэцяе. Пад уплывам такога разладу, «збою праграмы» мы падсвядома адчуваем дыскамфорт, сваю неабароненасць перад знешнiмi фактарамi i няздольнасць самастойна вырашаць свой лёс. Хранiчнае напружанне назапашваецца i ў нейкi момант становiцца невыносным, арганiзм пачынае пратэставаць — рэагаваць болем.

Увогуле, не толькi наша памяць, але i цела з’яўляецца захавальнiкам усiх падзей нашага жыцця (i радасных, i негатыўных). Адсюль i праблемы са здароўем. Замест таго, каб успрыняць боль як сiгнал арганiзма («гаспадар, ты жывеш няправiльна, трэба мяняцца, я так доўга не вытрываю»), мы глушым яго абязбольваючымi сродкамi, прымаем антыбiётыкi. I працягваем гвалтаваць сябе.

Грошы, слава, кар’ера, выгадны шлюб, вiла на Таiцi, паступленне ў ВНУ... Спiс чалавечых жаданняў i мэтаў можна працягваць доўга. На iх дасягненне мы «кiдаем» усе свае сiлы — фiзiчныя i душэўныя. Усё — дзеля станоўчага вынiку. Пры гэтым робiм не тое, што хочам, гаворым не тое, што думаем. Паглыбляем дыскамфорт духу i цела. Галоўнае — вынiк. Насамрэч, часта аказваецца, што iмкнёмся мы не да таго, што сапраўды патрэбна i адпавядае глыбiнным жаданням, а да таго, што ЛIЧЫЦЦА прэстыжным, выгадным, пажаданым у пэўным соцыуме ў пэўны час.

Аднавiць сваю цэласнасць можна, звярнуўшыся да цела. Вядома, што рэакцыi цела маюць значна большы «ўзрост» у параўнаннi са структурамi мозга. Рэфлекторныя скарачэннi мышцаў, паскарэнне цi затрымка дыхання i iншае заўсёды апярэджваюць свядомыя дзеяннi. Вучоныя i медыкi раяць больш уважлiва ставiцца да «сiгналаў» свайго арганiзма, прыслухоўвацца да iх. I адпаведна каардынiраваць не толькi свае дзеяннi, лад жыцця, але i думкi, пачуццi. Добры тэрапеўтычны эфект маюць фiзiчныя нагрузкi (заняткi спортам, актыўныя гульнi, прагулкi, паходы). Толькi рабiць гэта трэба не прымусова, не сцяўшы зубы, а з радасцю i асалодай ад самога працэсу. Мы ўжо раней пiсалi пра гаючыя ўласцiвасцi ўсмешкi. Даказана, што яна сцiшае боль, паляпшае агульнае фiзiчнае адчуванне i ўзнiмае настрой. Усмешкай вы актывiзуеце ўсю сiстэму «пачуццi—думкi—дзеяннi», толькi ў адваротным парадку. Усмешка «праграмуе» ваш настрой i напрамак думак, пераводзiць iх у светлы спектр успрымання жыцця.

Ганiце ад сябе негатыў, паспрабуйце засяроджваць увагу на станоўчых момантах (а яны, хай i не заўсёды вiдавочныя, прысутнiчаюць у жыццi кожнага). Псiхолагi прапануюць: калi зараз немагчыма змянiць нейкую непрыемную сiтуацыю, пастарайцеся змянiць сваё стаўленне да яе. Напрыклад, вы даведалiся, што ваша «палова» ходзiць «налева». Стрэс? Безумоўна. Гараць нервы, льюцца слёзы. Аднак, з iншага боку, калi ён (яна) такi (такая) ненадзейны (ненадзейная) i не здольны ацанiць вас, значыць, ён (яна) такога шчасця, як вы, няварты. Самы час падумаць пра сябе, а не пра яго (яе), засяродзiцца на сваiх станоўчых якасцях, «падключыць» да барацьбы са стрэсам цела. Прасцей кажучы, любiць сябе, думаць i рабiць толькi тое, што прыемна i на карысць вам.

Бывае, што аднаго жадання стаць гарманiчнай (у пачуццях, жаданнях i ўчынках) асобай мала. Напружанае, зацiснутае цела блакiруе свядомыя спробы такога роду, перашкаджае чалавеку дасягнуць глыбiннага расслаблення i дасягнуць цэласнасцi — фiзiчнай, эмацыянальнай, духоўнай. На дапамогу прыходзяць невербальныя тэхнiкi, якiя сёння карыстаюцца заслужаным поспехам. Заснаваныя яны на кантакце са сваiм целам. Сутнасць цялесна з’арыентаванай тэрапii — у рабоце з мышачным напружаннем, аналiзе той цi iншай псiхiчнай абароны, абуджэннi па-даўленых пачуццяў i аднаўленнi гарманiчнага адчування сябе. Усе праблемы, хваробы, псiхатраўмы «запiсаны» ў целе ў выглядзе мышачных зацiскаў, напружаных поз, болевых кропак i зон. Паступовая i мяккая апрацоўка такiх участкаў у спалучэннi з псiхалагiчнай работай дазваляе зняць хранiчнае напружанне, расслабiцца.

Аднаўленне гарманiчных сувязяў са сваiм целам — працэс павольны, але эфектыўны. Цела, як любы жывы арганiзм, адчувае ўвагу, i пры рэгулярным падыходзе «адказвае» ўзаемнасцю. Памятайце, думкi могуць быць хаатычнымi, словы — увесцi ў зман, але цела заўсёды адрэагуе адэкватна сiтуацыi — напружанасцю, сабранасцю, як перад стартам, або наадварот — спакойным расслабленнем, адчуваннем камфортнасцi i бяспекi. Падказкi свайго цела можа навучыцца слухаць кожны з нас. Акрамя таго, свядома змяняючы свой цялесны i эмацыянальны стан (канцэнтрацыяй на пазiтыве), мы можам па-новаму будаваць свае адносiны з акаляючым светам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы неаднаразова пiсалi пра цесную ўзаемасувязь духоўнага i фiзiчнага здароўя чалавека
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика