21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Стральцоў — цiкавыя перспектывы, а ў Рыбаў — пачатак бурнага рамана

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на тыдзень

АВЕН. Добра было б павучыцца самадысцыплiне. Чацвер спрыяльны для работы над сабой. Падумайце: цi ўсё вы робiце правiльна, цi да тых мэтаў iмкняцеся? У пятнiцу нi ў якiм разе не згаджайцеся на авантурныя прапановы. У суботу будуць лёгка iсцi справы, звязаныя з будаўнiцтвам цi рамонтам дома. Нядзеля — не самы спрыяльны час для заняткаў незнаёмай дзейнасцю.

ЦЯЛЕЦ. Лепш за стыльнае адзенне i мадэльную прычоску вас упрыгожаць такiя якасцi, як дыпламатычнасць i цярпенне. Ваша жаданне бачыць свет пад сваiмi нагамi зразумелае, але давядзецца ўсё ж крыху зменшыць свой апетыт. Вам будзе дастаткова i таго, што навакольныя паважаюць вас. Не забывайце пра свой дом: пажадана больш часу прысвяцiць навядзенню парадку. Пазбаўцеся ад непатрэбнага хламу i старых рэчаў. У суботу, вырашаючы, што б такога купiць, парайцеся з блiзкiмi людзьмi.

БЛIЗНЯТЫ. Спяшайцеся, пакуль фартуна захоўвае да вас добразычлiвасць. Нi ў якiм разе не варта сядзець склаўшы рукi. Вы можаце шмат паспець, калi не будзеце транжырыць гэты залаты час. Вы нават будзеце здольны зрабiць адкрыццё. У пятнiцу пастарайцеся не перанапружвацца на працы — iнакш проста рызыкуеце сарвацца на родных цi сябрах.

РАК. Ёсць цудоўная магчымасць вызначыць i нават вырашыць асноўныя праблемы гэтага года. Рэкамендуецца актыўнасць i настойлiвасць у рэалiзацыi сваiх планаў. З’явiцца магчымасць кар’ернага росту, асаблiва калi вы праявiце сцiпласць. Дзейнiчайце без залiшняй мiтуснi, каб не слухаць поспех. Удалым будзе асваенне новай прафесii. Можа ажыццявiцца жаданне ўнесцi ў сваё жыццё iстотныя перамены. У сярэдзiне тыдня разлiчвайце на свае сiлы, але ад дапамогi не адмаўляйцеся. У пятнiцу могуць адбыцца значныя для вас падзеi.

ЛЕЎ. Верагодны пэўныя ўскладненнi ва ўзаемаадносiнах з калегамi. Не ўступайце ў спрэчкi i высвятленне адносiнаў, iнакш вы толькi паглыбiце гэтыя праблемы. У другой палове тыдня ў вас адкрываюцца новыя перспектывы на рабоце. Рэалiзацыя даўнiх iдэй здольна прынесцi маральнае i матэрыяльнае задавальненне. У пятнiцу варта помнiць аб асцярожнасцi: нестандартны погляд на рэчы i вострыя меркаваннi могуць выклiкаць незадаволенасць i раздраженне вышэйстаячых. У выхадныя шмат часу давядзецца прысвяцiць хатнiм абавязкам, так што на паўнацэнны адпачынак можаце не разлiчваць.

ДЗЕВА. Новыя сустрэчы i знаёмствы будуць для вас асаблiва важныя. Праявiце актыўнасць. Колькi часу вы губляеце на мары аб нязбыўным? Пакуль ёсць сiлы, лепш прыкладзiце iх да практычнай дзейнасцi. Не захапляйцеся расходаваннем грошай: вы створыце аб сабе лепшае меркаванне, праявiўшы разважлiвасць, а не паказную шчодрасць з мэтай зрабiць уражанне. У выхадныя днi вас закружаць хатнiя праблемы i дробныя справы, якiя назапасiлiся.

ШАЛI. Дэвiз тыдня — больш слухайце i менш гаварыце. Вам давядзецца паклiкаць на дапамогу iнтуiцыю i мудрасць. Для вас зараз жыццёва неабходны гiбкасць i прыстасавальнасць у сiтуацыях, якiя пастаянна мяняюцца. Займеўшы аднадумцаў, вы атрымаеце магчымасць ажыццявiць вашы планы i задумы. Будзьце больш асцярожнымi з заключэннем новых партнёрскiх пагадненняў. Пажадана перагледзець распарадак дня: пастарайцеся ўраўнаважыць працоўны дзень i час, прысвечаны дому i хатнiм справам. Дазвольце сабе доўгачаканы адпачынак, але не адмаўляйцеся ад запрашэнняў вашых сяброў.

СКАРПIЁН. Пастарайцеся не дзейнiчаць iмпульсiўна: хутчэй за ўсё такiя дзеяннi будуць не вельмi ўдалымi. На гэтым тыднi вам наогул могуць перашкодзiць эмоцыi, таму пажадана ўзважана падыходзiць да пытанняў перамены работы цi кола сваiх абавязкаў. Чацвер можа стаць днём, калi многае будзе залежаць ад вашага маральнага настрою. У канцы тыдня верагодна сустрэча з чалавекам, якi прымусiць вас раскрыць творчыя здольнасцi.

СТРАЛЕЦ. Работа будзе дастаткова рашуча ўмешвацца ў ваша асабiстае жыццё. Магчыма, давядзецца адмянiць сустрэчу з сябрамi, якую даўно запланавалi. Iмкненне ўсiм спадабацца прынясе вам поспех, але доўга вы падобнага напружання вытрымаць не зможаце. У сярэдзiне тыдня магчыма паездка, у якой удасца сумясцiць прыемнае з карысным, абмеркаваўшы пры гэтым важныя справы. Нечаканае адкрыццё можа змянiць ваш лад жыцця. У нядзелю пазбягайце патакання чужым жаданням i некарэктным просьбам.

КАЗЯРОГ. Могуць ускладнiцца адносiны на рабоце. Магчыма, вам давядзецца шукаць кампрамiс памiж сямейнымi i прафесiйнымi абавязкамi. Спатрэбяцца такiя якасцi, як тактычнасць i ўменне спачуваць. Iх наяўнасць i правiльнае выкарыстанне дазволяць вам справiцца з вельмi запушчанай сiтуацыяй. Перад вамi могуць адкрыцца цiкавыя перспектывы i новыя далягляды. У пятнiцу пажадана не ўвязвацца ў авантурныя гiсторыi: вас можа чакаць толькi расчараванне. Пастарайцеся сачыць за сваёй мовай, не даючы нагоды для чутак i плётак. У суботу будуць удалымi паездкi i падарожжы. Правядзiце нядзелю ў камфортнай хатняй абстаноўцы.

ВАДАЛЕЙ. Трэба дзейнiчаць рашуча, ажыццяўляючы свае планы i задумы. Пры гэтым пажадана заручыцца падтрымкай калег па рабоце. У сярэдзiне тыдня не прымайце ўсур’ёз плётак i чутак, бо iнфармацыя, якую вы атрымаеце, будзе скажонай. У чацвер ёсць рызыка зрабiць прыкрую памылку ў важным дакуменце. У пятнiцу вам могуць спатрэбiцца такiя якасцi, як дысцыплiнаванасць i пунктуальнасць, — тады вы паспяхова справiцеся з многiмi складанымi задачамi.

РЫБЫ. Вы шмат працавалi i па праву заслужылi паўнацэнны адпачынак. Пачатак тыдня можа супасцi з пачаткам бурнага рамана. Чацвер i пятнiца могуць быць поўнымi мiтуснi. Разнастайныя падзеi, якiя пастаянна зменьваюць адна адну, будуць патрабаваць вашай увагi i ўдзелу, а таксама рашучасцi i хуткай рэакцыi. Старайцеся не шукаць тэрмiновых перамен, прыслухайцеся спачатку да голасу сваёй iнтуiцыi. Перш чым што-небудзь сказаць, добра падумайце. Калi вы ў эмацыянальным парыве не выдасце штосьцi лiшняе, то ў вас можа ўзнiкнуць добры шанц для службовага росту. Начальства падтрымае вашы новыя iдэi, калi, канешне, вы iх зразумела выкажыце.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика