21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канадцы прайгралi, але не ўсе

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Беларуская зборная святкавала перамогу над 23-разовымi чэмпiёнамi свету

У дзесяты раз спаборнiчалi наша нацыянальная зборная па хакею з шайбай i канадская дружына (у васьмi мiнулых матчах беларусы ўступiлi, у адным згулялi ўнiчыю). Гэтая ж таварыская сустрэча стала апошняй праверкай сiл перад ад’ездам у Рыгу на 70-ы чэмпiянат свету.

Матч супраць канадцаў стаў сапраўдным падарункам для ўсiх аматараў гульнi. На «закуску» для гледачоў была прыгатавана яшчэ адна «страва»: адбылася афiцыйная цырымонiя провадаў з iгракоў у трэнеры 29-га нумара нашай «нацыяналкi» — Уладзiмiра Цыплакова (зараз ён з’яўляецца памочнiкам Глена Хэнлана ў зборнай).

Першы перыяд застаўся за нашай зборнай. На 6-й хвiлiне гульнi вызначыўся Андрэй Скабелка, праз 7 хвiлiн госцi адказалi ўзяццем варотаў гаспадароў, але Дзмiтрый Дудзiк не дазволiў iм расслабiцца i на перапынак беларусы пайшлi з перавагай у адну шайбу. Праўда, цешылiся такiм адрывам нядоўга: у другой трэцi канадцы зноў зраўнялi лiк. Аднак у апошнiм перыядзе Алег Антоненка i Мiхаiл Грабоўскi вывелi нашу каманду наперад. Хоць гульня завяршылася перамогай нашай дружыны — 4:3, нельга сказаць, што канадцы прайгралi, бо адзiн з iх, маю на ўвазе галоўнага трэнера нашай каманды Глена Хэнлана, святкаваў перамогу.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыi галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Канады Марк Хабшайд асаблiва выдзелiў у саставе беларусаў галкiпера Андрэя Мезiна, якi зрабiў шмат сэйваў i дадаў, што застаўся задаволеным умовамi прыёму ў Мiнску: «Нас сустрэлi па першаму класу, таму хацеў бы падзякаваць ад сябе i iгракоў за такую гасцiннасць», — сказаў ён.

Глэн Хэнлан, калi падводзiў вынiкi сустрэчы, зрабiў заўвагу, што ў канадцаў няма такога тэрмiну, як «таварыскi матч», а iснуе «выставачны», калi каманды выходзяць на лёд i проста жадаюць удачы сапернiкам, i дадаў:

— Хакеiсты, якiх я пабачыў у матчы, парадавалi: Мезiн прадэманстраваў клас узроўню НХЛ, Дудзiк-Мiхалёў-Угараў годна процiстаялi звяну Кросбi, а Макрыцкаму i Дзянiсаву ўдалася гульня ў меншасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская зборная святкавала перамогу над 23-разовымi чэмпiёнамi свету
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика