21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дырэктар рэспублiканскага унiтарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Натальеўск» Чэрвеньскага раё

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«ШЛЯХ У РАЗВIЦЦI СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ВЫТВОРЧАСЦI СЁННЯ АДЗIН: ПАЛЯПШЭННЕ ПАКАЗЧЫКАЎ НА КОЖНЫМ РАБОЧЫМ МЕСЦЫ!»




У гэтыя першыя майскiя днi ў вёсцы па-сапраўднаму горача. Горача ва ўсiх адносiнах: i сонейка прыпякае, i ў вясковых буднях — самы пiк напружання. I хоць кажуць, што восем работ увосень, i зараз, вясной, iх — не менш! I адказныя тыя работы, i важныя, лёсавызначальныя для самага галоўнага — ураджаю...

— Такой складанай вясны ў маiм жыццi яшчэ не было, — канстатуе наша субяседнiца, дырэктар рэспублiканскага унiтарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Натальеўск» Алена Махнач. — Толькi 13 красавiка выйшлi мы ў поле: глеба была зусiм не тэхналагiчная! Тэхнiка гатовая, насенне — даўно i якасна падрыхтаванае, людзi — у прамым сэнсе слова! — iрвалiся на сяўбу... Галоўным было правiльна арганiзаваць працу: дакладна выявiць гатоўнасць таго цi iншага палетка, аператыўна перакiдваць пасяўныя агрэгаты з аднаго ўчастка на другi... Дзякуй Богу, справiлiся своечасова!

Аб паездцы ў гэту гаспадарку з яе кiраўнiцтвам мы дамаўлялiся амаль ...два тыднi. Алена Эдуардаўна, кожны раз з ахвотай адгукаючыся на нашы тэлефанаваннi, прасiла прабачэння: маўляў, 20 гадзiн у суткi мы зараз у полi, кожная хвiлiна на ўлiку... Мы, вядома ж, усё разумелi!

I вось, нарэшце, атрымлiваем «дабро»... Як кажуць у такiх выпадках, ногi ў рукi — i наперад!

1. Арыенцiр — комплекснасць

Першае, што кiнулася ў гаспадарцы ў вочы, — спакойны i размераны рытм яе жыццядзейнасцi. Нi мiтуснi, нi паспешлiвасцi; i адначасова — парадак, арганiзаванасць, дагледжанасць... I неўзабаве мы насамрэч пераканалiся: тут кожны ведае сваё месца, свае вытворчыя абавязкi. Успомнiлiся i словы старшынi Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандра Лапаткi: «Натальеўск» зусiм не выпадкова называецца прадпрыемствам: умовы працы i жыцця, вытворчы працэс, тэхнiчная i тэхналагiчная аснашчанасць гаспадаркi калi не поўнасцю, дык вельмi ў многiм адпавядаюць прамысловай арганiзацыi вытворчасцi...

Нягледзячы на тое, што прадпрыемства ўваходзiць у састаў рэспублiканскага аб’яднання «Белнасенне» i асноўнай спецыялiзацыяй яго з’яўляецца раслiнаводства, яно — гаспадарка шматпрофiльная. «А iнакш у сельскагаспадарчай дзейнасцi i быць не можа, — тлумачыць нам Алена Махнач. — Вытворчасць малака i мяса, вырошчванне бульбы i зернебабовых культур — вось тыя чатыры «вуглы», на якiх, вобразна кажучы, i базiруецца эканамiчнае становiшча нашай гаспадаркi. I, баранi Божа, калi адзiн з гэтых «вуглоў» пахiснецца, дасць хоць невялiкi крэн, будзе збой i ў цэлым...»

У тым, што толькi комплекснае развiццё сельскагаспадарчай вытворчасцi можа прывесцi (i прыводзiць!) да станоўчых вынiкаў, Алена Эдуардаўна робiць высновы толькi з уласнага вопыту. 18 гадоў таму пачаўшы ў «Натальеўску» свой працоўны шлях, яна сама ўсё, што называецца, праверыла i адчула, ва ўсiм упэўнiлася i пераканалася. Пераканалася на практыцы, набыўшы перад тым багатыя тэарэтычныя веды на агранамiчным факультэце Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii.

Збожжавы i бульбяны палеткi гаспадаркi сталi для Алены Махнач выпрабавальнымi лабараторыямi тады ж, у 1988-м, калi яна заступiла тут на пасаду галоўнага агранома. Працуючы пад кiраўнiцтвам Валерыя Грыбанава, яна мела вялiкiя магчымасцi эксперыментаваць, выпрабоўваць i правяраць на практыцы i самыя розныя сарты гэтых культур, i метады апрацоўкi палёў i асобных участкаў, i паслядоўнасць выкарыстання палеткаў пад тымi цi iншымi культурамi... Кiраўнiк «Натальеўска» давяраў ёй ва ўсiм i ўсюды. Больш таго, калi ў 1998 годзе Валерыя Iванавiча перавялi на новы ўчастак работы (зараз ён старшыня Любанскага райвыканкама), аб пераемнiку пытанняў не было: гаспадарку даручылi ўзначалiць ёй, Алене Эдуардаўне Махнач.

I «Натальеўск», да драбнiц асвоены i дасканала вывучаны ёю, пайшоў далей, да новых працоўных набыткаў i рубяжоў.

Сярод 42 эксперыментальных баз i саўгасаў, што ўваходзяць зараз у рэспублiканскае аб’яднанне «Белнасенне», «Натальеўск» — у шасцёрцы лепшых. Лепшых з лепшых гаспадарак Беларусi, якiя займаюцца вытворчасцю элiтнага насення збожжавых культур (летась яго прададзена 1600 тон), развiццём жывёлагадоўлi плюс вырошчваннем бульбы.

— Хочам мы таго цi не, але тая ўзаемасувязь, што iснуе памiж раслiнаводствам i жывёлагадоўляй, з’яўляецца рэальнай i заканамернай, — разважае дырэктар. — Звычайна ў агульным аб’ёме сельскагаспадарчай вытворчасцi таварная прадукцыя раслiнаводства складае 25—30 працэнтаў. Астатнi прыбытак можа даць (i дае!) жывёлагадоўля... Прынесцi ж яго, пастаянна павялiчваць паступленнi грашовых сродкаў на рахунак гаспадаркi можа толькi спалучэнне вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi з яе перапрацоўкай непасрэдна на месцы. Чым глыбей гэта вытворчасць спалучаецца з перапрацоўкай, тым больш iстотныя канчатковыя вынiкi ўсёй гаспадарчай дзейнасцi...

Нiбы ўсё i проста! А вось як гэта выглядае на практыцы?

2. Малочная рака гаспадаркi

У першым квартале гэтага года эксперыментальная база «Натальеўск» атрымала валавой прадукцыi ў супастаўных цэнах на суму 540,8 мiльёна рублёў. Рост у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года склаў адразу 123,2 працэнта. У малочнай жывёлагадоўлi гаспадаркi паказчыкi наступныя: ад кожнай з 729 кароў надоена па 1346 кiлаграмаў малака (для параўнання: летась было 1162); дзяржаве прададзена 850 тон (план — 680); рэалiзацыя малака вышэйшым сортам — 100 працэнтаў (дарэчы, такi паказчык у сiстэме РА «Белнасенне» — адзiны!). Выручка за прададзенае малако склала 436 мiльёнаў рублёў!

Сапраўдная малочная (i «грашовая»!) рака!

— Сёння валавая вытворчасць малака складае 12 тон у дзень, — з гонарам заўважае Алена Махнач. — Гэта — максiмальны надой за ўсю гiсторыю нашай гаспадаркi. Ад кожнай каровы атрымлiваем звыш 18 кiлаграмаў штодзённа. Будзе i больш: жывёла пераводзiцца зараз на пашавае ўтрыманне...

Зазначым: большасць белапеннай i высакаякаснай малочнай прадукцыi — ад 7 да 9 тон у дзень — адразу ж перапрацоўваецца непасрэдна ў гаспадарцы. Перапрацоўваецца i тут жа адпраўляецца спажыўцам — у асноўным у беларускую сталiцу.

За час, на працягу якога эксперыментальную базу ўзначальвае Алена Эдуардаўна (а гэта, нагадаем, 8 гадоў), вытворчасць малака вырасла тут роўна ў два з паловай разы. «I гэта не мяжа, — працягвае кiраўнiк. — Летась мы атрымалi ад кожнай каровы па 4845 кiлаграмаў малака, сёлета будзе не менш чым 6 тысяч. Будзем пашыраць i павялiчваць перапрацоўку яго непасрэдна ў гаспадарцы».

... Малочны цэх «Натальеўска» — гэта сапраўдны, утульны i чысты, мясцовы мiнi-завод. Самае простае, аднак надзвычай надзейнае, абсталяванне i маханiзмы, у бялюткiх халатах-вопратцы ўсяго некалькi работнiкаў цэха...

— Бываюць днi, калi пастаўляем сваю прадукцыю ажно сарака клiентам-спажыўцам, — расказвае загадчыца малочнага цэха Святлана Мардзiловiч. — Аднак на месцы, як кажуць, не стаiм. Гатовы прыняць больш пакупнiкоў, збiраемся i пашырыць асартымент натальеўскай малочнай прадукцыi: зараз вядзём мантаж абсталявання па вытворчасцi цвёрдых сыроў. Так што каса гаспадаркi атрымае яшчэ больш грошай...

3. Час патрабуе абнаўлення

У гаспадарцы добра разумеюць: каб атрымлiваць прадукцыi жывёлагадоўлi i больш, i лепшай якасцi, на месцы стаяць нiяк нельга! Побач з павелiчэннем колькасных паказчыкаў патрэбна i абнаўленне, i пашырэнне вытворчых магутнасцяў.

— Скажу шчыра, — прызнаецца Алена Махнач, — будучыню сваёй гаспадаркi мы бачым ...у сённяшнiх рыштаваннях новабудоўляў i будаўнiчых пляцовак. Вось ужо некалькi гадоў запар няпiсаным правiлам для нас стала — нi дня без будоўлi! I вынiкi радуюць — найперш нас самiх. Мяркуйце самi. Правялi капiтальную рэканструкцыю i мадэрнiзацыю фермы на 200 кароў у Натальеўску, на што было выкарыстана каля 4 мiльярдаў рублёў. Зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя для будаўнiцтва кароўнiка на 800 галоў у вёсцы Любiшына. Як кажуць, на падыходзе здача ў строй памяшкання на 200 цялят у Калодзежах, рэканструкцыя свiнакомплекса...

— Новабудоўля на новабудоўлi! — пагадзiлiся мы.

— А iнакш i нельга, — дадае дырэктар. — Бо гэта, побач з павелiчэннем аб’ёмаў вытворчасцi жывёлагадоўчай прадукцыi, значна паспрыяе i паляпшэнню яе якасных паказчыкаў.

Ужо сёлета, так бы мовiць, вялiкiя надзеi ў эксперыментальнай базе звязваюць з рэканструкцыяй свiнагадоўчага комплексу. Зараз у гаспадарцы ёсць 1400 галоў свiней, а ўжо да канца года iх будзе да 2 тысяч. Гэта дазволiць ужо сёлета атрымаць звыш 150 тон высакаякаснай свiнiны. У «Натальеўску» маюць намер наладзiць замкнуты цыкл вытворчасцi прадукцыi. Кармленне жывёлы, дарэчы, ужо да 1 лiпеня будзе наладжана па прынцыпу так званага «шведскага стала»...

Дарэчы, такую ж пiльную ўвагу надаюць у эксперыментальнай базе i будаўнiцтву жылля, абсталяванню сацыяльных аб’ектаў, добраўпарадкаванню тэрыторыi, дарог, пад’язных шляхоў да фермаў, машынна-трактарнага двара, складскiх памяшканняў. Цэнтральная сядзiба — вёска Любiшына — здалёк выглядае прыгожа i ўтульна. «У наступным годзе, — з гонарам у голасе гаворыць Алена Эдуардаўна, — яна стане аграгарадком. Уяўляеце: з’явiцца гарадок пры гарадку — наша ж гаспадарка прыгарадная: да Чэрвеня — рукой падаць!»

Утульныя аднапавярховыя катэджы, што выстраiлiся ў Любiшыне ў самастойную вулiцу, насамрэч вабяць вока i радуюць душы не толькi тых, хто там жыве, але i прыезджых. Кiраўнiцтва «Натальеўска» пастаянна, з году ў год, здае ў эксплуатацыю адразу па некалькi домiкаў. З ахвотай пасяляюцца ў iх спецыялiсты, механiзатары, жывёлаводы i паляводы гаспадаркi i шчыра дзякуюць за тыя ўмовы i клопаты, што створаны i праяўляюцца аб iх!

I не толькi ў працы i добраўпарадкаваным сучасным жыллi... Чалавек працы для кiраўнiцтва эксперыментальнай базы — на першым плане!

4. Залаты фонд «Натальеўска»

Калi мы папрасiлi Алену Махнач расказаць пра людзей, вочы яе загарэлiся iскрынкамi, а голас набыў сапраўдную ўзнёсласць:

— Не ведаю, цi хопiць у вас месца, каб расказаць пра нашых працаўнiкоў, — адразу ж сказала яна. — Iх жа ў нас 276, i кожны заслугоўвае ўвагi i павагi...

Найперш Алена Эдуардаўна коратка, аднак сцiсла i даволi вобразна, прадставiла сваю каманду — спецыялiстаў i кiраўнiкоў вытворчых падраздзяленняў гаспадаркi. У агранамiчнай службе, якую ўзначальвае Мiкалай Лупянкоў, яна найперш цэнiць дасведчанасць i кампетэнтнасць. I сапраўды: аграном-насеннявод Марына Кудланс, аграномы Iрына Паўловiч i Алена Жаўняровiч з’яўляюцца сапраўднымi тэхнолагамi палёў: для iх сакрэтаў вытворчасцi няма анiякiх! Гэтак, як i для заатэхнiкаў Уладзiмiра Жукава, Яўгенii Шульскай i Нiны Iодка, галоўнага iнжынера Аляксандра Бутрымовiча i галоўнага ветэрынарнага ўрача Валянцiна Глазунова, галоўнага бухгалтара Веры Залецкай i брыгадзiра Аляксандра Шульскага... «Уменне арганiзаваць падначаленых, накiраваць iх на выкананне задум i планаў, гатоўнасць паказаць асабiсты прыклад, павесцi за сабой — вось што найбольш вызначае ўсiх iх i кожнага», — зазначае Алена Махнач.

Шчыра i непадробна ганарыцца кiраўнiк эксперыментальнай базы i сваiмi гвардзейцамi — механiзатарамi. Бацька i сын Пётр i Андрэй Арловы, Уладзiмiр Дземенкавец i Андрэй Грамадскi, Сяргей Вараб’ёў i Анатоль Крачун, Мiкалай Лукуцiн i Леанiд Савiч, Андрэй Марчанка i Сяргей Карэлы, Станiслаў Лугоўскi i Мiкалай Мiхiевiч, Сяргей Няборскi i Мiкалай Смусянок, Мiкалай Сацура i Дзмiтрый

Аладка — кожны з iх на сваiм месцы, i калi скажа: «Будзе зроблена!» — так яно i будзе на самай справе!..

Папрасiла дырэктар адзначыць i жывёлаводаў Тамару Марчанка, Галiну i Алену Камаш, Жанну Кавалёнак, Святлану Iгнатчанка, Наталлю Бандарэнка... «Бачылi б вы, з якой любоўю адносяцца яны да жывёлы!» — падкрэслiла Алена Эдуардаўна.

Замест заключэння

Праз дзень-другi на палетках эксперыментальнай базы «Натальеўск» наступiць цiшыня. Адносная цiшыня: услед за сяўбой будзе завершана i пасадка бульбы. Але... Неўзабаве ажывуць корманарыхтоўчыя палеткi, плантацыi караняплодаў: пачнецца нарыхтоўка сена, сiласу i сенажу, догляд пасеваў...

Такi ўжо лёс вяскоўца: рабочым будням няма нi канца нi краю!

Тым часам на поўную магутнасць дзейнiчаюць жывёлаводчыя калектывы, механiзатарскi атрад, спецыялiсты i кiраўнiкi вытворчасцi...

«Натальеўск» упэўнена крочыць у заўтрашнi дзень!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«ШЛЯХ У РАЗВIЦЦI СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ВЫТВОРЧАСЦI СЁННЯ АДЗIН: ПАЛЯПШЭННЕ ПАКАЗЧЫКАЎ НА КОЖНЫМ РАБОЧЫМ МЕСЦЫ!»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика