21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шчырасць ласкi i цяпла

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шчырасць ласкi i цяпла

Вайна  абарвала  жыццё  маладога  паэта  Леанiда  Гаўрылава,  але  засталiся  яго  вершы

На сшытку вершаў Леанiда Гаўрылава было напiсана: “Паэтам можаш ты не быць, а грамадзянiнам быць абавязаны”. З тае пары мiнула нямала гадоў. I цяпер, калi даўным-даўно не стала паэта, калi знаёмiшся са скупымi фактамi яго бiяграфii, яшчэ i яшчэ раз перачытваеш яго вершы, неяк асаблiва ўспрымаеш радкi на просценькiм сшытку. Чаму? 

Напэўна, таму, што для Леанiда Гаўрылава гэта быў не проста прыгожы афарызм, а згустак думкi – ён стаў для яго жыццёвым крэда. Менавiта быць сапраўдным сынам сваёй Радзiмы, любiць людзей, вучыцца ў жыцця – вось галоўнае, а потым – вершы. Яны як вынiк яго жыцця. Адсюль няспынныя пошукi, незадаволенасць зробленым, дасягнутым, iмкненне да асабiстага i агульнага ўдасканалення. 

А жыццё паэта было кароткае, як успышка маланкi, але пакiнула яркi след. 

Нарадзiўся Леанiд Гаўрылаў на Чачэршчыне, што на Гомельшчыне, у вёсцы з цудоўная назвай Бэрдаж. Там у свой час былi не толькi дзiцячыя гульнi-забавы, але i праца, змена месц жыхарства, новыя i новыя ўражаннi. Справа ў тым, што, задыхаючыся ад беззямелля, бацька яшчэ да Кастрычнiцкай рэвалюцыi стаў сезонным рабочым. Таму i пераезды – то Чачэрск, то Добруш, то Гомель... Перад Вялiкай Айчыннай вайной Гаўрылавы спынiлiся ў рабочым пасёлку торфа­прадпрыемства “Давыдаўка” каля Гомеля, дзе галава сям’i пачаў працаваць зменным майстрам. 

У школе Леанiд вучыўся вельмi паспяхова. Але, бадай, перавагу ён аддаваў лiтаратуры. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, ён паступае ў Мiнскi iнстытут народнай гаспадаркi, але не забывае паэзiю. Яго захапляюць сваёй меладычнасцю, гармонiяй i глыбiнёй думкi творы Пушкiна, Шаўчэнкi, Байрана, Блока, Купалы. З герояў кнiг М. Астроў­скага i Э. Багрыцкага ён “робiць сваё жыццё”. Пiша i сам. I даволi плённа. Вершы яго друкуюцца ў газетах “Гомельская праўда”, “Лiтаратура i мастацтва”, у  зборнiку “Аднагодкi”, а пазней – у часопiсе “Полымя рэвалюцыi”. 

У 1936 годзе малады паэт пераводзiцца ў Гомельскi педагагiчны iнстытут на лiтаратурны факультэт. 

Пра тую пару жыцця Гаўрылава з цеплынёй i сумам успамiнае вядомы беларускi пiсьменнiк (дарэчы, — аб гэтым асабiста гаварыў i мне) Кастусь Кiрэенка, якi тры гады жыў з iм у адным пакоi, разам здаваў дзяржаўныя экзамены, амаль разам прызываўся ў армiю. “Ён любiў усякую працу – цi прачытаць лекцыю для школьнiкаў, цi пайсцi на суботнiк па азеляненнi горада, цi дапамагчы калгасу арганiзаваць бiблiятэку. У лiтаратурным гуртку, якi некаторы час працаваў у Гомелi пры бiблiятэцы iмя Герцэна, ён таксама быў iнiцыятарам. I нядзiўна, што потым у армii ён стаў любiмым сябрам байцоў, а яго вершы, прасякнутыя ўпэўненасцю маладосцi, карысталiся немалым поспехам”. 

А пiсаў Леанiд Гаўрылаў тады аб тым, што добра ведаў, што адчуваў, чаму радаваўся i чым ганарыўся, — аб буднях людзей, аб моладзi, жыццярадаснай i баявой, аб любвi; многа вершаў прысвечана роднаму краю... Вядома, не ўсе яны былi раўнацэнныя па майстэрству, не-не i з’яўлялiся пераймальныя ноткi, але ж паэт только станавiўся на ногi, набываў свой голас, шукаў сваю тэму. I ўсё ж яго вершы былi адзначаны пячаткай самабытнасцi, а галоўнае, яны былi ад шчырага сэрца. 

Леанiд Гаўрылаў лiчыў, што сапраўдная паэзiя павiнна заклiкаць людзей да барацьбы за новае жыццё, iмкнуцца да яе, разглядаў сваю творчасць, як магчымасць служыць “чалавеку, лепшаму сябру”. Ён хоча ўвабраць у сябе ўсю радасць зямлi, каб затым, як песню, перадаць яе iншым. 

"Буду рад, калi аддам для друга 

Шчырасць сэрца, ласкi i цяпла!” 

                                      (“Радасць”)

Гэта любоў да людзей, роднай зямлi, душэўная шчодрасць, жаданне ўвесь час вучыцца, быць на пярэднiм краi, як мага лепш садзейнiчалi ўзмужненню творчасцi паэта. 

Летам саракавога года пасля заканчэння iнстытута Леанiда Гаўрылава прызвалi ў армiю. Нягледзячы на складанасцi ваеннага жыцця, ён знаходзiў час, каб узяцца за пяро. Уласна, маўчаць ён не мог, асаблiва цяпер, калi яўна адчувалася навальнiчнае дыханне блiзкай вайны. Як нiколi, цяпер патрэбна была пiльнасць пры ахове свяшчэнных рубяжоў нашай краiны. Паэт з задавальненнем адзначае: 

"Наш рубеж акованы гранiтам 

I напят, як тонкая струна. 

Ды спрабуй струну тую кранi ты – 

Адзавецца грукам перуна..." 

                                      (”Цiшыня”) 

Добры, адкрыты, захоплены, ён адразу ж выклiкаў прыхiльнасць да сябе iншых. А моцная таварыскасць заўсёды важная, асаблiва ў армii, асаблiва, калi служыш недалёка ад гранiцы. I механiка-вадзiцеля баявога танка Леанiда Гаўрылава ведалi, любiлi. Незадоўга да вераломнага нападу гiтлераўцаў на нашу зямлю ён напiсаў марш Н-скай танкавай дывiзii, якi хутка стаў папулярным. Выконвалi яго ў многiх часцях. Яго словы натхнялi нашых воiнаў i ў час баёў, калi пачалася вайна. 

Паэт-воiн, як заўсёды, быў у першых радах. Нават тады, калi абарвалася яго жыццё. Таму што заставалiся яго вершы. Цяжкi быў i ў iх лёс. Вiдавочна, калi б не мацi паэта, многiя б з iх не дайшлi да нашых мiрных дзён. Гомельшчыну акупiравалi гiтлераўцы. Карнiкi схапiлi бацьку Леанiда Гаўрылава, закатавалi. I ўсе гэтыя лiхiя гады мацi берагла вершы i фотакарткi сына. 

Ужо пасля вайны ў Мiнску выйшаў яго зборнiк – вельмi сцiплы, вельмi сардэчны i запамiнальны, названы “Вернасць”. Добра, трапна названы. Так, Леанiд Гаўрылаў застаўся верны сабе, словам, якiя былi выведзены некалi на сшытку, верны з той толькi папраўкай, што быў ён i Грамадзянiнам, i Паэтам. 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика