Снарады, пушкi...
Барыс ПРАКОПЧЫК
130 авiяцыйных снарадаў, 12 авiяцыйных пушак, 3 кiруемыя ракеты, некалькi соцень снарадаў, а таксама вялiкая колькасць вучэбных гармат, ракет i iншых вiдаў узбраення, якiя ўяўляюць рэальную пагрозу жыццю людзей, былi выяўлены ў раёне былога ваеннага аэрадрома ў Шчучыне.
Як паведамiлi ў прэс-службе УКДБ па Гродзенскай вобласцi, у красавiку была атрымана iнфармацыя аб магчымым знаходжаннi «склада» боепрыпасаў у вышэйзгаданым месцы... Раней на тэрыторыi гэтага аэрадрома супрацоўнiкамi дзяржбяспекi сумесна з УМНС i мясцовым РАУС былi выяўлены 4 авiяцыйныя бомбы, 19 гармат i iншыя вiды боепрыпасаў, а таксама 4 двухсотлiтровыя бочкi з небяспечным хiмiчным рэчывам. Паводле ацэнкi спецыялiстаў, iх змесцiва ўяўляе сабой напалм — вязкую запальную сумесь, тэмпература полымя якой даходзiць да 1600 °С. Неасцярожнае абыходжанне з гэтым рэчывам магло прычынiць непапраўную шкоду здароўю людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
130 авiяцыйных снарадаў, 12 авiяцыйных пушак, 3 кiруемыя ракеты, некалькi соцень снарадаў, а таксама вялiкая колькасць вучэбных гармат
|
|