21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нацыя была б здаравейшай

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свой погляд

...У чарговы раз пачуў па тэлевiзары, што пасевы грэчкi ў Беларусi значна скарацiлiся, а сеяць яе, самiм забяспечваць сваю краiну каштоўнымi крупамi, трэба... I, як чалавек, што без малога сорак гадоў быў звязаны з гэтай культурай, рашыў напiсаць. Раптам нехта прачытае, раптам зразумее, раптам мае думкi, мае веды будуць камусьцi карыснымi.

Для пачатку скажу, што нiколi не паверу ў стратнасць гэтай культуры на нашых землях. Трэба проста ўмець вырошчаваць. Ну, па-першае, пажадана выбраць для яе паўднёвыя схiлы, пад зiму ўнесцi ў глебу калiйныя ўгнаеннi (веснавое ўнясенне распалохае пчол. Як, дарэчы, i лiшак азоту)... I нi ў якiм разе нельга спяшацца з пасевам. У цэнтральных раёнах грэчку высяваюць у канцы мая—пачатку чэрвеня. Пры гэтым самым ураджайным з’яўляецца шыракарадны пасеў. Ён дазваляе потым паспяхова знiшчаць пустазелле i адначасова рыхлiць глебу, што дае стымул для развiцця каранёвай сiстэмы i магчымасць пры неабходнасцi «даўносiць» азотныя ўгнаеннi: пасевы пачынаюць iмклiва набiраць сiлы, расцi «букетам», утвараючы суквеццi i ў верхняй, i ў нiжняй частках.

Далей ураджайнасць будзе цалкам залежыць ад апылення. Грэчка — культура аднадомная. Гэта значыць, што мужчынскiя i жаночыя кветачкi знаходзяцца на адной раслiнцы. Але першыя — намнога нiжэй. Таму — толькi насякомыя здольны ўзяць пылок з мужчынскiх кветак i перанесцi яго «паверхам» вышэй...

Лiчыцца, што 70 працэнтаў гэтай адказнай, нялёгкай працы бяруць на сябе пчолы.

Дзе браць пчол? Калi самi не знойдуцца, — шукаць, дамаўляцца з пчалаводамi, каб яны ў час цвiцення ля пасеваў размясцiлi свае пчоласем’i. I якраз у патрэбнай колькасцi (лiшак, зазначу, можа прывесцi да таго, што пчолы з ужо апыленай кветкi будуць здымаць пылок i такiм чынам знiшчаць яе)... Норма ж — 2 добрыя сям’i на адзiн гектар.

Як iх размясцiць? Вядома, што пчолы актыўна наведваюць раслiны ў радыусе 400 метраў ад свайго дома, ад вулея. Таму для апылення пасеваў добра паставiць iх на адлегласцi 500 метраў адзiн ад аднаго, з разлiку, што кожная сям’я будзе «працаваць» на сваiм участку. На палях, шырыня якiх больш за 700 метраў, можна пры пасеве спецыяльна пакiнуць паласу пасярэдзiне — для расстаноўкi тачкоў.

Апроч таго, апыленне, ну зразумела ж, залежыць ад надвор’я. Толькi пасля цёплых дзённых дажджоў, у прыпарку пчолы могуць увесь светлавы дзень шчыраваць на грэчцы. У iншыя — у другой палове — гэтай культурай яны не вельмi цiкавяцца. Таму i важна, па-першае, сеяць яе ў два заходы (з інтэрвалам прыкладна ў два тыднi), а па-другое — размяшчаць побач iншыя меданосы — тую ж чырвоную канюшыну. Першы ўкос яе пчолы амаль не наведваюць. А вось другi...

Уважлiвыя спецыялiсты гэта даўно заўважылi i цяпер з першага ўкосу маюць якасныя кармы, з другога — добры ўраджай каштоўнага насення.

У суседстве з грэчкай добра мець яравы рапс, маслянiчную рэдзьку. Але...

Менавiта на ёй недалёка ад закiнутай вёсачкi Клейка аграном у час цвiцення неяк згледзеў кветкаеда i зрабiў усё, каб яго знiшчыць. Не ведаю, цi выжыў квета-ед, пчолы — загiнулi.

Па гэтай прычыне катэгарычна не рэкамендуецца суседства грэчкi з бульбай. Адна пчала за дзень наведвае больш за дзве тысячы кветак. Таму нават самая асцярожная «траўля» жука (калi рабiць яе, зразумела, не ўвечары) можа стаць... ёю ж для ўсiх насякомых. У тым лiку — самых карысных. Чалавек, мо, не адразу гэта ўбачыць, але ж, паверце (правяраць — не трэба!), прыслухаўшыся, адразу пачуе.

Такiм чынам i зноў жа летась непадалёк ад вёскi Вiшанька на восьмым днi цвiцення грэчкi былi знiшчаны ўсе лётныя пчолы. Бяда... Але ж пчала не карова, шкiлет не знойдзеш, у суд не звернешся. Ды i што дакажаш? У тым выпадку, калi цябе з пчоласем’ямi да поля запрашалi — яшчэ куды нi iшло, а калi не...

Суцяшаеш сябе тым, што налета ў iншае месца паедзеш... А дзе гарантыя, што там усё будзе iначай?

Дарэчы... Пры выбары поля пад грэчку гаспадарнiкi могуць смела разлiчваць не толькi на «качавых» пчол. На «стацыянарных» таксама. У нас ёсць вёскi, дзе людзi трымаюць па 20—40 сем’яў. Лiчыце: 10—20 гектараў грэчкi яны апыляць маглi б. Гэта — выгадна. Узаемна! У развiтых краiнах пчалаводам яшчэ б прыплацiлi. У нас, на жаль...

Таму i гаворым пра стратнасць, таму i маем дэфiцыт сваiх каштоўных круп, свайго якаснага кветкавага мёду. Таму, бяруся сцвярджаць, столькi працы ў нашых медыкаў. Бо, калi б кожны чалавек, пачынаючы з маленства, з’ядаў кожны дзень хоць па 10 грамаў якаснага мёду, нацыя была б здаравейшай.

Што для гэтага трэба? Сеяць меданосы (у тым лiку грэчку), з розумам карыстацца хiмiкатамi i паважаць пчол. Як пчалавод — па адукацыi, па прызванню (збiраю ад сям’i каля 50 кiлаграмаў чыстага мёду ў год) хачу запэўнiць — яны таго вартыя.

I.I. Врублеўскi,

в. Валевачы, Чэрвеньскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...У чарговы раз пачуў па тэлевiзары, што пасевы грэчкi ў Беларусi значна скарацiлiся, а сеяць яе, самiм забяспечваць сваю краiну каштоўнымi крупамi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика